thumb|300px|Амстэрдамскае прадстаўніцтва Вест-Індскай кампаніі (1623—1647 гг.)
Галандская Вест-Індская кампанія () — галандская гандлёвая кампанія, якая пасля стварэння ў 1621 годзе атрымала ад Генеральных штатаў манапольнае права гандлю і каланізацыі ў Амерыцы і Заходняй Афрыцы.
Асноўныя кірункі дзейнасці: рабагандаль, гандаль золатам, серабрам, футрам, цукрам, слановай косцю, а таксама пірацтва (асабліва рабаванне іспанскіх караблёў). Кампанія мела пяць офісаў у метраполіі (у тым ліку ў Амстэрдаме і Ротэрдаме) і кіравалася саветам з 19 купцоў.
Росквіт Скарыстаўшыся паслабленнем Партугальскай каланіяльнай імперыі, галандцам удалося авалодаць паўночнай часткай Бразіліі (гл. Галандская Бразілія), а таксама Сурынамам і шэрагам астравоў Вест-Індыі (гл. Нідэрландскія Антыльскія астравы). Галоўнай галандскай факторыяй у Паўночнай Амерыцы стаў Новы Амстэрдам (гл. Новыя Нідэрланды). На ўзбярэжжы Афрыкі ўдалося захапіць шэраг партугальскіх і заснаваць новыя фарты (гл. Галандская Гвінея).
Заход Кампанія была рэарганізавана 1674 годзе, але ўжо не мела ранейшага значэння (яе тэрыторыі ў Бразіліі былі захоплены Партугаліяй, а Новы Амстэрдам і іншыя ўладанні ў Паўночнай Амерыцы — Вялікабрытаніяй); у 1791 годзе акцыі кампаніі былі набыты галандскім урадам і яна, фактычна, спыніла самастойнае існаванне.
Гл. таксама Гісторыя Нідэрландаў Калоніі Нідэрландаў Першая англа-галандская вайна Другая англа-галандская вайна Трэцяя англа-галандская вайна
Спасылкі Факсіміле 15 WIC-кнігі ў сувязі з падзеямі ў Бразіліі ў XVII стагоддзі Dutch Portuguese colonial history Умовы, створаныя бургамістрамі Амстэрдама , 1656
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1621 годзе Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў Катэгорыя:Кампаніі Нідэрландаў Катэгорыя:Каланіяльныя кампаніі Катэгорыя:Гандлёвыя кампаніі Катэгорыя:Новыя Нідэрланды