Лонг-Айленд () — праліў паміж тэрыторыяй штата Канектыкут на поўначы і востравам Лонг-Айленд на поўдні.
Даўжыня праліва — каля 150 км, шырыня да 32 кмДаведкавая інфармацыя . У заходняй частцы праліў пераходзіць у вузкую пратоку («раку») Іст-Рывер, на берагах якой размешчаны Нью-Ёрк. Берагавая лінія моцна зрэзана, з боку акіяна мноства пясчаных кос.
Праліў багаты рыбай, малюскамі і ракападобнымі.
Рэкі, якія ўпадаюць у праліў, апрасняюць яго да стану саланаватасці. Вусці рэк Канектыкута, якія ўпадаюць у заліў, багатыя на земнаводных, чарапах. На берагах распаўсюджаны калоніі птушак.
Не вырашаны пытанне пра тое, хто адкрыў праліў. Вядома, што востраў Лонг-Айленд адкрыў у 1609 годзе Генры ГудзонВСЭ. Лонг-Айленд . Аднак першы зарэгістраваны праход па праліве здзейсніў галандзец Адрыен Блок, імем якога названы востраў ва ўсходняй частцы праліва.
Размяшчэнне на беразе Нью-Ёрка і буйных гарадоў Канектыкута спрыяе забруджванню вод, што адмоўна ўплывае на флору і фаўну тэрыторыі. Таксама з-за гэтага змяншаецца і папулярнасць у турыстаўLong Island Sound Study.
Часам праліў Лонг-Айленд завецца «залівам»Слоўнік сучасных геаграфічных назваў. Лонг-Айленд.
Спасылкі EPA: Long Island Sound Eastern Long Island Sound Crossing
Катэгорыя:Пралівы ЗША Катэгорыя:Пралівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Нью-Ёрка Катэгорыя:Геаграфія Канектыкута