Ту́рын (, ) — аграгарадок (да 2009 г. вёска) у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турынскага сельсавета. Месціцца за 9 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
Назва Назва паходзіць ад імя Тур С. 380.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню ўпамінацца ў 1536 годзе як сяло Турано ў маёнтку Пухавічы, уласнасць Марыны, удавы падляшскага ваяводы Януша Касцевіча, і , удавы яго брата, гаспадарскага маршалка Вацлава Касцевіча. Першы ўпамін звязаны з вострым пагранічным канфліктам турынскіх сялян-даннікаў з сялянамі суседніх сёл Ачыжа (ст.-бел. Очижье) і Балоча (ст.-бел. Болочье). У той час сяло было ў Свіслацкай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У старабеларускіх крыніцах сустракаюцца назвы: Турино, Турыно, Турынь, Турчино С. 238..
У 1544 годзе згодна з актам раздзелу маёнткаў жамойцкага старасты Яна Мікалаевіча Радзівіла ад 17 сакавіка, Турын у складзе маёнтка Пухавічы дастаўся яго дачцэ , жонцы полацкага ваяводы Станіслава Станіслававіча Давойны. Да 1579 года сяло Турын маёнтка Пухавічы было ўласнасцю сястры Петранелі , удавы віцебскага ваяводы Станіслава Пятровіча Кішкі і яе сына Яна. У канцы XVI стагоддзя ўласнасць князя Яраслава Галоўчынскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1690 годзе ўласнасць наваградскага падстолія Ігнацыя Станіслава Пшарадоўскага. У 1747 годзе паводле купчай Турын перайшоў ад смаленскага чашніка Ежы Пшасецкага і яго жонкі Барбары з Пшарадоўскіх да менскага стольніка (было 27 дымоў).
Паводле інвентару 1779 года Турын быў часткай маёнтка Пухавічы, стаў уласнасцю гарадзенскага земскага суддзі . Быў панскі двор, фальварак Цешкава і 5 вёсак: Турын, або Задвор’е (22 сялянскія гаспадаркі), Зарэчча (23), Заполле (22), Угалец (22), Міжрэчча (7). У вёсцы Турын былі ўніяцкая царква, два вадзяныя млыны на Свіслачы, карчма, бровар. Паводле інвентару ў 1784 годзе вёска ў маёнтку Пухавічы, было 11 валок зямлі, 25 коней, 30 валоў, 44 галавы рагатага быдла, 75 авечак, 69 свіней. У 1790 годзе ўласнасць Міхаіла Клеафаса Агінскага, прададзена варшаўскаму банкіру Яну Мейснеру.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе дваром і сялом Турын у складзе маёнтка Пухавічы валодаў віленскі канонік . Былі драўляная ўніяцкая Спаса-Праабражэнская царква, карчма, тры млыны на Свіслачы. У склад Турынскай часткі маёнтка ўваходзілі яшчэ 4 вёскі: Міхалёў (20 гаспадарак), Угалец (22), Міжрэчча (17) і Лешчына (засценак, 2). Галоўнай павіннасцю цяглых сялян была паншчына. На першую палову XIX стагоддзя вядома, што жыхары сяла займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, існавалі рыбалоўны і ткацкі промыслы, былі ткацкія, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, прадзенне і іншыя хатнія промыслы.
У першай палове XIX стагоддзя маёнтак Турын быў раздроблены на некалькі частак. У 1840-х гадах частка (164 рэвізскія душы) належала Якубу Эстку, пры якім у 1841 годзе сяло цалкам згарэла, але праз год было адбудавана на сродкі памешчыка. У 1860-х гадах большая частка сяла (155 рэвізскіх душ) належала і яе мужу , меншыя — Канстанцыі Аляксандраўне Ваньковіч (38 рэвізскіх душ) і Віктару з Іванам Ануфрыевічам Каржанеўскім (сяло Турын-Зарэчны, 74 рэвізскія душы).
Паводле інвентару 1844 года частка Турына, якая належала Якубу Эстку, уключала сяло Турын (28 двароў), вёску Ізбішча (5 двароў) і прысёлак (9 двароў). У сяле жылі 246 чалавек, яны мелі 35 коней, 50 валоў, 27 бычкоў, 40 кароў, 21 цяля, 170 авечак, 129 свіней і 26 вулляў пчол.
У сярэдзіне XIX стагоддзя Турын наведаў этнограф і фалькларыст Павел Шпілеўскі, які ў «Падарожжах па Палессі і Беларускім краі» напісаў, што тут былі вялікі памешчыцкі сад, які славіўся рознымі сартамі груш, што дастаўляліся ў Мінск.
У 1855 годзе на сродкі прыхаджан была пабудавана праваслаўная царква. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1869 годзе ў вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе да праваслаўнага прыходу адносілася каля 3 тысяч прыхаджан, царкве належала 56 дзесяцін зямлі. На 1886 года у народным вучылішчы было 58 дзяцей, з іх 4 дзяўчынкі, настаўніцай працавала Варвара Канстанінаўна Кутасава. У 1889 годзе маёнткам Турын валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Анеля Якаўлеўна (Якубаўна) Наркевіч-Ёдка з Эсткаў, было 257 дзесяцін зямлі.
У 1897 годзе ў сяле былі царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, быў аднайменны маёнтка. Вёска дзялілася на Турын-Зарэчны і Турын-Задвор’е.
Паводле перапісу 1908 года ў маёнтку быў вадзяны млын і сукнавалка. У 1913 годзе маёнткам Турын валодаў Адам Наркевіч-Ёдка, было 965 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку быў вінакурны завод.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года Турын цэнтр сельсавета ў Пухавіцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Турын», была кузня. З 1938 года мае статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Нямецкія акупацыйныя войскі часткова спалілі вёскі ў траўні 1944 года (22 дамы з 116), было забіта 18 жыхароў.
Паводле перапісу 1960 год у статусе пасёлка. У 1968 годзе да Турына далучана вёска Чырвоны Кастрычнік.
Насельніцтва 1784 год — 17 двароў, 122 жыхары 1800 год — 51 двор, 434 жыхары 1844 год: сяло — 28 двароў, 246 жыхароў прысёлак — 9 двароў 1886 год — сяло, 53 двары, 487 жыхароў 1897 год: сяло — 98 двароў, 604 жыхары маёнтак — 16 жыхароў вёска Турын-Зарэчны — 44 двары, 294 жыхары 1908 год: сяло — 103 двары, 694 жыхары вёска Турын-Зарэчны — 24 двары, 164 жыхары маёнтак — 23 жыхары 1917 год: сяло — 179 двароў, 920 жыхароў (905 беларусаў, 6 палякаў, 9 яўрэяў) маёнтак — 1 двор, 39 жыхароў (26 беларусаў, 13 палякаў) вёска Турын-Зарэчны — 58 двароў, 355 жыхароў (усе беларусы) 1960 год — 303 жыхары 2009 год — 363 жыхары 2019 год — 376 жыхароў
Інфраструктура Дзейнічае Турынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа.
Славутасці Курганныя могільнікі Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
Страчаная спадчына Царква Праабражэння Гасподняга (1855)
Вядомыя асобы Якуб Наркевіч-Ёдка (1848—1905) — фізік, медык, біёлаг, доктар медыцыны, член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства Яфрэм Іванавіч Карнейчык (1900—1972) — гісторык, кандыдат гістарычных навук Іван Міхайлавіч Качура — эканаміст
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Наталья ПАРХОМЧИК Путешествуем по Пуховичскому району по маршруту этнографа, писателя и публициста Павла Шпилевского
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя:Наркевічы-Ёдкі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі