Акруга Ліма-Пулух-Кота () — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сарыламак.
Геаграфія
Плошча акругі — 3 354,3 км². На захадзе мяжуе з акругамі Пасаман і Агам, на поўдні — з акругамі Танах-Датар і Сіджунджунг, на поўначы і ўсходзе — з тэрыторыяй правінцыі Рыау. Унутры тэрыторыі акругі знаходзіцца горад-муніцыпалітэт Паякумбух.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 348 555 чалавек.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя акругі Ліма-Пулух-Кота адміністрацыйна падзяляецца на 13 раёнаў (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 180 сельскіх паселішчаў (kelurahan). Раёны ў складзе акругі:
Акабілуру Букік-Барысан Гугуак Гунуанг-Амех Харау Капур IX Ларэх-Саго-Халабан Луак Мунка Панкалан-Кота-Бару Паякумбух Сітуджух-Ліма-Нагары Сулікі
Катэгорыя:Акругі правінцыі Заходняя Суматра