Букіцінгі () — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.

Геаграфічнае палажэнне

Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг і Мерапі. Абсалютная вышыня — 918 метраў над узроўнем мора. Букіцінгі размешчаны на адлегласці прыблізна 65 кіламетраў на поўнач ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя муніцыпалітэта Букіцінгі падзяляецца на тры раёна (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 24 сельскіх паселішча (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 25,24 км².

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1825 годзе галандцамі і быў вядомы як Форт-дэ-Кок. Падчас Другой сусветнай вайны Суматра была акупаваная японскімі войскамі, і ў 1943 годзе ў Букіцінгі з Сінгапура быў перанесены штаб 25-й японскай арміі. У 1949 годзе горад быў афіцыйна перайменаваны ў Букіцінгі.

Насельніцтва

Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 111312 чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:

+ 1990 2000 2005 2010 2012 72 093 89 393 100 512 111 312 115 512разліковая

У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены кітайцы, яванцы, тамілы і батакі.

Катэгорыя:Гарады Інданезіі