thumb|300px|СПГ-воз thumb|300px|Краіны — экспарцёры (чырвоны) і імпарцёры (сіні) ЗПГ у 2009 годзе Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) () — прыродны газ, штучна звадкаваны праз ахаладжэнне да −160 °C для палягчэння захоўвання і транспарціроўкі. Важны спосаб забеспячэння энергарэсурсамі многіх краін, у тым ліку Японіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі.

Фізіка-хімічныя характарыстыкі ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за ваду. На 75-99 % складаецца з метану. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае дыяксід вугляроду і вадзяную пару.

Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыя выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней за 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей за 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду.

Здабыванне ЗПГ здабываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.

Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газу перад падачай спажыўцу.

ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.

Захоўванне і транспарціроўка Здабыты ЗПГ захоўваюць у адмысловых крыацыстэрнах, змайстраваных на прынцыпах сасуда Дзюара.

Транспарціруюць ЗПГ на спецыялізаваных марскіх суднах — газавозах, абсталяваных крыацыстэрнамі, а таксама на спецыяльных аўтамабілях і ў чыгуначных цыстэрнах.

Для ўжывання ЗПГ рэгазіфікуюць.

Рэгазіфікацыя Рэгазіфікацыя — выпарванне ЗПГ без доступу паветра. Рэгазіфікаваны ЗПГ, фактычна прыродны газ, транспарціруюць канечным спажыўцам па трубаправодах.

Літаратура Звадкаванне газаў // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 32-33.

Спасылкі

Катэгорыя:Прыродны газ Катэгорыя:Паліва Катэгорыя:Вадкасць