Лінолевая кіслата — ненасычаная вышэйшая карбонавая кіслата з неразгалінаваным ланцугом і дзвюма ізаляванымі двайнымі сувязямі, С18Н32О2. Адносіцца да незаменных тлустых кіслот.
Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература плаўлення −11 °C, тэмпература кіпення 182 °C. Шчыльнасць 0,903 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў арганічных растваральніках. На паветры паступова акісляецца. Рэакцыі, характэрныя карбонавым кіслотам і этыленавым вуглевадародам.
Лінолевая кіслата ў выглядзе трыгліцэрыдаў уваходзіць у склад раслінных алеяў, (сланечнікавага, ільнянога, канаплянага, соевага, перылавага і інш.). У вышэйшых раслін лінолевая кіслата ўтвараецца з алеінавай кіслаты.
Выкарыстанне Трыгліцэрыды лінолевай кіслаты ўжываюцца ў вытворчасці лакаў, фарбаў, пакосту, эмаляў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Незаменимые жирные кислоты — Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Тлустыя кіслоты