Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі (, ,  — пасля 1918) — рускі , гісторык і фалькларыст, праваслаўны святар. Жонка Д. Булгакоўскага, Вольга Васілеўна, была роднай сястрой беларускага святара, дырыжора і кампазітара Уладзіміра ТэраўскагаДмитрий Гаврилович Булгаковский .

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Арлоўскай губерні ў сям’і псаломшчыка мясцовай , Гаўрыіла і Кацярыны Булгакоўскіх. Некаторы час навучаўся ў , але пасля смерці бацькі быў вымушаны кінуць вучобу. Праз некаторы час быў запрошаны ў якасці настаўніка ў Мінскую губерню, адкуль праз год дзякуючы асабістай дапамозе архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) трапіў на вучобу ў Мінскую духоўную семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1869 годзе.

Першым месцам служэння святара Дзімітрыя стала Успенская царква вёскі Морач Мазырскага павета, аднак менш чым праз год ён быў пераведзены ў Пінск, дзе служыў пры Феадораўскім саборы і адначасова працаваў выкладчыкам Пінскага духоўнага вучылішча.

15 лютага 1874 года айцец Дзімітрый быў пераведзены пробашчам у Купяціцкую царкву Пінскага павета. У гэты час ён ужо пачаў публікавацца ў перыядычных выданнях.

У канцы 1875 айцец Дзімітрый быў пераведзены другім святаром у Васкрасенскі сабор горада Барысава і прызначаны настаўнікам закону павятовага вучылішча. У верасні таго ж года айцец Дзімітрый перавёўся ў Літоўскую епархію, аднак неўзабаве вярнуўся на ранейшае месца ў Барысаўскі сабор. 3 жніўня 1876 года ён быў перамешчаны на месца настаўніка закону Свіслацкай настаўніцкай гімназіі ў Гродзенскую губерню.

Стаяў ля вытокаў народнага руху за цвярозасць у Гродзенскай губерні ў 1889—1914. Будучы святаром у Свіслачы, а затым у Ваўкавыску, ён адначасова выконваў абавязкі настаўніка закона, выкладчыка рускай і царкоўнаславянскай моў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і ў Ваўкавыскім павятовым вучылішчы. Сур’ёзныя заняткі Булгакоўскага, зносіны з простым народам зрабілі яго імя папулярным на Гарадзеншчыне.

З 1898 года жыў у Пецярбургу як вольны святар. Тут актыўна ўключыўся ва ўсерасійскі рух за цвярозасць. Быў адным з арганізатараў «Санкт-Пецярбургскага папячыцельства аб народнай цвярозасці».

У 1900 на Парыжскай сусветнай выстаўцы яго ўзнагародзілі срэбным медалём за літаратурна-мастацкі альбом «Эхо. Пьянство и его последствия». Па праблеме алкагалізацыі ім было апублікавана некалькі кніг, у тым ліку «На помощь», «Вино на Руси», «Как я перестал пить», «Горькая правда о пьянстве», «Как отказаться от спиртных напитков» і іншыя.

Доўгі час выдаваў часопіс «Всероссийский вестник трезвости».

Па некаторых дадзеных у 1902 годзе склаў з сябе святы сан.

Лёс пасля 1918 года невядомы.

Галоўныя працы

«Пинчуки», этнографический сборник; «Эхо. Пьянство и его последствия», иллюстрированный альбом; «Близнецы» (роман, СПб., 1903); «Из загробного мира. Явления умерших от глубокой древности до наших дней» (2 выд.); «Нижегородские легенды» (2 выд., 1896); «Как отстать от вина»? (выд. 7, СПб., 1903); «Что такое пьянство и как избавиться от него» (выд. 6, СПб., 1901); «Роль православного духовенства в борьбе с народным пьянством» (СПб., 1900).

Літаратура

Черепица, В. Н. Не потерять связующую нить : История Гродненщины ХIХ-ХХ столетий в событиях и лицах (исследования, документы, комментарии) / В. Н. Черепица. — Гродно : ГрГУ, 2003. — С. 190—191. — 420 c. Черепица, В. Н. Дай нам руку в непогоду" : Деятели русской культуры ХIХ — начало ХХ веков на Гродненщине / В. Н. Черепица. — Гродно, ГрГУ, 1997. — С. 65—71. «Гродзенскія губернскія ведамасці», 18 октября 1889 г. — С. 2—3. Ільін, А. «Хрэн табе ў вочы!»: дык хто ж напісаў «Пінскую шляхту»? // Наша гісторыя, № 1, 2019. — С. 41—45. — ISBN 2617—2305

Спасылкі

Дмитрий Гаврилович Булгаковский

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фалькларысты Расійскай імперыі