Нацыянальныя паркі Канады адлюстроўваюць прыродныя ландшафты, як тыповыя, так і ўнікальныя, ва ўсіх трынаццаці правінцыях і тэрыторыях Канады. Мэтай агенцтва па парках Канады з’яўляецца стварэнне сістэмы прыродаахоўных зон, якая прадстаўляе ўсю разнастайнасць прыроды Канады. Задачамі паркаў Канады з’яўляецца захаванне экалагічнай цэласнасці паркаў і прадастаўленне магчымасці для наведвання паркаў і вывучэння прыроды Канады ўсімі ахвотнікамі. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных паркаў і вызначыла 39 розных рэгіёнаў, якія неабходна прадставіць у сістэме. У 2008 годзе план па стварэнні такой сістэмы быў выкананы на 60 %.

Ніжэй прадстаўлены спіс нацыяна́льных па́ркаў Кана́ды ў алфавітным парадку. Напачатку 2013 года налічвалася 36 нацыянальных паркаў і 8 нацыянальных паркавых рэзервацый, не лічачы Нацыянальны парк і рэзервацыю Клуэйн, які з’яўляецца і тым, і іншым. У спіс таксама ўключаны чатыры нацыянальныя марскія запаведнікі і адна нацыянальная славутасць. У планах агенцтва шэсць нацыянальных паркаў і адзін нацыянальны марскі парк.

Нацыянальныя паркі і рэзервацыі Нацыянальнай паркавай рэзервацыяй з’яўляецца мясцовасць, якая ўваходзіць у сістэму нацыянальных паркаў, але заселена індзейскімі народамі. Канчатковыя межы нацыянальнага парку вызначаюцца спецыяльным пагадненнем з індзейскімі абшчынамі. Такім чынам тэрыторыя разглядаецца як «нацыянальная паркавая рэзервацыя», кіраванне якой падпадае пад дзеянне акту аб нацыянальных парках, пры гэтым працягваецца традыцыйная жыццядзейнасць народаў, якія жывуць на тэрыторыі парку, як то паляванне і рыбалоўства. Акрамя таго, меркаванне індзейцаў улічваецца пры кіраванні нацыянальнай паркавай рэзервацыяй.

НазваПравінцыя / ТэрыторыяПлошча, км²Год заснаванняВыяваКарта Нацыянальны парк Аўюітук Auyuittuq National Park Нунавут19 707,42001 Нацыянальны парк Банф Banff National Park Альберта6 641,01885 Нацыянальны парк паўвостраў Брус Bruce Peninsula National Park Антарыа154,01987 Нацыянальны парк Вапуск Wapusk National Park Манітоба11 475,01996 Нацыянальны парк Вуд-Буфала Wood Buffalo National Park Альберта/Паўночна-Заходнія тэрыторыі44 802,01922 Нацыянальны парк Вунтут Vuntut National Park Юкан4 345,01995 Нацыянальная паркавая рэзервацыя Галф-Айлендс Gulf Islands National Park Reserve Брытанская Калумбія35,42003 Нацыянальны парк Глейшэр Glacier National Park Брытанская Калумбія1 313,11886 Нацыянальны парк Граслендс Grasslands National Park Саскачэван906,41981 Нацыянальны парк Грос-Моры Gros Morne National Park Ньюфаўндленд і Лабрадор1 805,01973 Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас і гістарычнае месца ХайдаУ 1988 годзе ўтворана нацыянальная паркавая рэзервацыя Саўт-Морэсбі. Змяніла назву на Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас і нацыянальнай гістарычнае месца Хайда ў 1996 годзе. Gwaii Haanas National Park Reserve and Haida Heritage Site Брытанская Калумбія1 495,01988 Нацыянальны парк Джаспер Jasper National Park Альберта10 878,01907 Нацыянальны парк Джорджыян-Бей-Айлендс Georgian Bay Islands National Park Антарыа25,61929 Нацыянальны парк ІвавікУ 1984 годзе ўтвораны нацыянальны парк Нортэн-Юкан. Змяніў назву на нацыянальны парк Івавік у 1992 годзе. Ivvavik National Park Юкан10 168,41984 Нацыянальны парк Ёха Yoho National Park Брытанская Калумбія1 313,11886 Нацыянальны парк Кеджымкуджык Kejimkujik National Park Новая Шатландыя403,71967 Нацыянальны парк Кейп-Брэтан-Хайлендс Cape Breton Highlands National Park Новая Шатландыя948,01936 Нацыянальны парк і рэзервацыя Клуэйн Kluane National Park and Reserve Юкан22 013,31972 Нацыянальны парк Кутэней Kootenay National Park Брытанская Калумбія1 406,41920 Нацыянальны парк Кучыбагвак Kouchibouguac National Park Нью-Брансуік239,21969 Нацыянальны парк Кутынірпаак У 1988 годзе ўтворана нацыянальная паркавая рэзервацыя Элсмір-Айленд. Змяніла назву на Кутынірпаак і атрымала статус нацыянальнага парку ў 2001 годзе. Quttinirpaaq National Park Нунавут37 775,01988 Нацыянальны парк Ла-Марысі La Mauricie National Park Квебек536,11970 Нацыянальны парк Маўнт-Рэвелстак Mount Revelstoke National Park Брытанская Калумбія259,71914 Нацыянальная паркавая рэзервацыя архіпелаг Мінган Mingan Archipelago National Park Reserve Квебек150,71984 Нацыянальная паркавая рэзервацыя Наатсіча Naats’ihch’oh National Park Reserve Паўночна-Заходнія тэрыторыі7 600,02012 Нацыянальны парк Нахані Nahanni National Park Reserve Паўночна-Заходнія тэрыторыі4 765,21976 Нацыянальны парк Олавік Aulavik National Park Паўночна-Заходнія тэрыторыі12 200,01992 Нацыянальная паркавая рэзервацыя Пасіфік-Рым Pacific Rim National Park Reserve Брытанская Калумбія285,8Лічыцца толькі плошча сушы.1970 Нацыянальны парк Поінт-Пілі Point Pelee National Park Антарыа15,01918 Нацыянальны парк Прынс-Альберт Prince Albert National Park Саскачэван3 874,31927 Нацыянальны парк вострава прынца Эдуарда Prince Edward Island National Park Востраў Прынца Эдуарда21,51937 Нацыянальны парк Пукаскуа Pukaskwa National Park Антарыа1 877,81978 Нацыянальны парк Райдынг-Маўнтын Riding Mountain National Park Манітоба2 973,11929 Нацыянальны парк Сент-Лоўрэнс-Айлендс St. Lawrence Islands National Park Антарыа9,01904 Нацыянальны парк Сірмілік Sirmilik National Park Нунавут22 200,02001 Нацыянальны парк Сэйбл-Айленд Sable Island National Park Новая Шатландыя34,02011 Нацыянальны парк Тэра-Нова Terra Nova National Park Ньюфаўндленд і Лабрадор399,91957 Нацыянальны парк Торнгат-Маўнтынс Torngat Mountains National Park Ньюфаўндленд і Лабрадор9 600,02005 Нацыянальны парк Туктут-Ногаіт Tuktut Nogait National Park Паўночна-Заходнія тэрыторыі16 340,01996 Нацыянальны парк Укусіксалік Ukkusiksalik National Park Нунавут20 500,02003 Нацыянальны парк Уотэртан-ЛейксЗ’яўляецца часткай Міжнароднага парку міру Уотэртан-Лейкс-Глейшер. Waterton Lakes National Park Альберта505,01895 Нацыянальны парк Фандзі Fundy National Park Нью-Брансуік205,91948 Нацыянальны парк Фарыён Forillong National Park Квебек240,41970 Нацыянальны парк Элк-Айленд Elk Island National Park Альберта194,01913

Планаваныя нацыянальныя паркі НазваПравінцыя / ТэрыторыяПлошча, км²ВыяваКарта Нацыянальны парк Боўэн-Айленд Bowen Island National Park Брытанская Калумбія Нацыянальны парк Куасуітук Qausuittuq National Park Нунавут Нацыянальная паркавая рэзервацыя Мілі-Маўнтынс Mealy Mountains National Park Reserve Ньюфаўндленд і Лабрадор Нацыянальны парк Руж Rouge National Urban Park Антарыа Нацыянальная паркавая рэзервацыя Саўт-Оканаган—Лоўэр-Сімілкамін South Okanagan-Lower Similkameen National Park Reserve Брытанская Калумбія Нацыянальны парк Тэйдэн-Ненэ Thaydene Nene National Park Паўночна-Заходнія тэрыторыі33 500,0

Нацыянальныя марскія запаведнікі Нацыянальныя марскія запаведнікі з’яўляюцца адносна новымі аб’ектамі ў сістэме паркаў Канады і прызначаны для аховы марской экасістэмы. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных марскіх запаведнікаў і вызначыла 29 розных рэгіёнаў на ўзбярэжжы Канады і Вялікіх азёрах, якія неабходна прадставіць у сістэме. Ніжэй прадстаўлены пералік дзеючых і разгляданых нацыянальных марскіх паркаў Канады. НазваПравінцыя / ТэрыторыяПлошча, км²Год заснаванняВыяваКарта Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас Gwaii Haanas National Marine Conservation Area Reserve Брытанская Калумбія3.400,02010 Нацыянальны марскі парк Возера Верхняе Lake Superior National Marine Conservation Area Антарыа10.000,02007 Нацыянальны марскі парк Сагеней-Сен-Ларан Saguenay-St. Lawrence Marine Park Квебек1.246,01998 Нацыянальны марскі парк Фатам-Файв Fathom Five National Marine Park Антарыа112,01987 Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Паўднёвы праліў Джорджыя Southern Strait of Georgia National Marine Conservation Area Reserve Брытанская Калумбіяплануецца

Нацыянальная славутасць Праграма нацыянальных славутасцяў была распрацавана ў 1978 годзе, для захавання ўнікальных прыродных аб’ектаў, якія ўяўляюць навуковая цікавасць. З тых часоў толькі адзін аб’ект патрапіў пад дзеянне праграмы.

НазваПравінцыя / ТэрыторыяПлошча, км²Год заснаванняВыяваКарта Нацыянальная славутасць ПінгаPingo National Landmark Паўночна-Заходнія тэрыторыі16,01984

Гл. таксама

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Канадзе Нацыянальны парк Буфала

Зноскі

Заўвагі

Спасылкі

Нацыянальныя паркі