Нацыянальны парк Брус (, ) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1987 годзе на паўвостраве Брус у правінцыі Антарыа. З'яўляецца ядром біясфернага запаведніка Niagara Escarpment і адным з найбуйнейшых ахоўных раёнаў у Паўднёвай Антарыа. Плошча парку складае 154 км². Брус — парк з рознымі ландшафтамі: ад альвараў, неўрадлівых глеб з беднай расліннасцю, да густых лясоў. На тэрыторыі ёсць некалькі азёр. Парк мае рэсурсы для пешага турызму, кемпінга, назіранняў за птушкамі і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці. Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Канады
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Нацыянальны парк паўвостраў Брус · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.