Раствор — гамагенная сумесь з двух і больш кампанентаў.
Складаецца з растваральніку, растворанага рэчыва і прадуктаў іх узаемадзеяння. Адрозніваюць вадкія растворы (напрыклад, марская вада), цвёрдыя (напрыклад, сплавы медзі з золатам), газавыя (напрыклад, паветра). Па наяўнасці электралітычнай дысацыяцыі адрозніваюць два класы раствораў: электраліты і неэлектраліты. Састаў раствораў апісваецца канцэнтрацыямі кампанентаў.
Растваральнасць рэчыва ў растваральніку можа быць абмежаванай, у гэтым выпадку ўтвараецца насычаны раствор і лішак рэчыва аддзяляецца ў сваю фазу. Аднак некаторыя рэчывы раствараюцца ў любых суадносінах. У гэтым выпадку найбольш распаўсюджаны кампанент раствора звычайна называюць растваральнікам, а іншыя рэчывы — растворанымі рэчываміMatti Tiilikainen, Ilkka Virtamo: Kemia 1, s. 55-60. WSOY, 1968..
Гл. таксама Эмульсія Суспензія Гель Золь Нанадысперсія Эўтэктыка Цвёрды раствор Электралітычная дысацыяцыя Канцэнтраваны раствор Разведзены раствор Насычаны раствор Ненасычаны раствор Перанасычаны раствор Растваральнасць Аб’ёмная доля
Літаратура
Катэгорыя:Цепламасаабмен Катэгорыя:Гідраты