Антыёх III Вялікі (241—187 да н.э.): цар сірыйскі (223—187 да н.э.); сын Селеўка II і Лаодыкі.

Прыдомак «Вялікі» атрымаў за паход на ўсход, слядамі Аляксандра Македонскага, у выніку чаго дадаў да сваёй дзяржавы Арменію, Бактрыю, Парфію.

Спроба заваяваць Грэцыю выклікала канфлікт з Рымам, якога Антыёх, відавочна, не здолеў прадбачыць, а ў выніку прывяла да паразы ад Сцыпіёна (190 да н.э.) і заключэння (188 да н.э.) згодна з якім Антыёх мусіў саступіць частку тэрыторыі.

Верагодныя выявы — на манетах рознага часу праўлення; таксама — мармуровая галава, што захоўваецца ў Луўры (была знойдзеная ў Італіі Напалеонам III; з'яўляе Антыёха на вяршыні магутнасці).

Спасылкі

Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Цары сірыйскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Ворагі Старажытнага Рыма