Атал I Сатэр (, Áttalos Sōtḗr) (269 да н.э. — ~197 да н.э.) — цар пергамскі (241—197 да н.э.), сын Атала (пляменнік Філатэра).

Быў паспяховым военачальнікам і прадбачлівым палітыкам. Атрымаў свой прыдомак Сатэр («Выратавальнік») за тое, што цалкам разбіў кельтаў-галатаў, якія пагражалі яго дзяржаве (у Палібія: «за выдатныя дзеі ў барацьбе за свабоду Грэцыі»). Утрымліваў добрыя адносіны з Рымам. Выдзяляўся сярод тагачасных грэчаскіх валадароў, а ў ацэнцы Т. Момзена быў «Ларэнцам Медычы антычнасці».

Верагоднай выявай, магчыма, з’яўляецца мармуровая галава, знойдзеная ў Пергаме; манеты Атала могуць з’яўляць заснавальніка дынастыі Філатэра.

Гл. таксама Пергамскі алтар Паміраючы гал

Катэгорыя:Цары пергамскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э.