Атал III Філаметар Эвергет (, Áttalos Philomḗtōr Euergétēs) ( — ): цар пергамскі (138—133 да н.э.), сын Атала II і Стратонікі. Быў, у 12 гадоў, прызнаны Еўменам II як законны сын, але, на думку Страбона, і пасля паўналетнасці Атала III кіраваў яго бацька Атал II.
Антычныя аўтары называлі Атала III «паўвар'ятам» і «дзіваком». Ён мала клапаціўся аб дзяржаве, а пераважна займаўся вывучэннем батанікі і пісаў кнігі на тэму садаводства. Пліній называў Атала III адным са знаўцаў сельскай гаспадаркі і медыцыны. Нарэшце, Атал III запісаў сваю дзяржаву Рыму, магчыма, каб пазбегнуць разбурэнняў і праліцця крыві.
Верагоднай выявай, відаць, з'яўляецца герма, якая захоўваецца ў Осла, і з'яўляе маладога чалавека ў лаўровым вянку з павязкай.
Літаратура Hansen, Esther V. (1971). The Attalids of Pergamon. Ithaca, New York: Cornell University Press; London: Cornell University Press Ltd. ISBN 0-8014-0615-3. Kosmetatou, Elizabeth (2003) "The Attalids of Pergamon, " in Andrew Erskine, ed., A Companion to the Hellenistic World. Oxford: Blackwell: pp. 159-174. ISBN 1-4051-3278-7. text Christian Settipani, Les Ancêtres de Charlemagne (France: Éditions Christian, 1989). Simon Hornblower and Tony Spawforth, Who's Who (Classical World), pg. 61.
Катэгорыя:Цары пергамскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.