Арыярат III (, Ariaráthēs) (3 ст. да н.э.) — кіраўнік Кападокіі, сын Арыярамна, унук Арыярата II. Сябраваў з Антыёхам II. Вядомыя выявы на манетах.
Быў жанаты з Стратаніцай, дачкой Антыёха II, уладара Сірыі, і яго жонкі Лаадыкі. Фактычна ўзыйшоў на прастол яшчэ пры жыцці свайго бацькі, каля 250 года да н.э. першым з кіраўнікоў Кападокіі прыняў тытул басілеуса. Вядома, што ён выступаў на баку Антыёха Гіеракса ў вайне супраць Селеўка II Калініка. Арыярат III таксама пашырыў сваю дзяржаву, далучыўшы да Кападокіі Катаонію. Быў бацькам Арыярата IV.
Катэгорыя:Цары кападакійскія