Ара́бскія лічбы — набор з дзесяці лічбаў, які паўсюдна ўжываецца для запісу лікаў у дзесятковай сістэме злічэння.
Назвы лічбаў супадаюць з назвамі лікаў, што яны абазначаюць. У гутарковай лексіцы ў якасці назваў лічбаў могуць ужывацца назоўнікі з суфіксам -ка, утвораныя ад адпаведных лічэбнікаў: «адзінка», «двойка» і г.д.
нуль 0 адзін 1 два 2 тры 3 чатыры 4 пяць 5 шэсць 6 сем 7 восем 8 дзевяць 9
Катэгорыя:Лічбы