Ахей (канец 3 ст. да н.э.) — цар Малой Азіі (220—214 да н.э.).

Быў дальнім сваяком Антыёха Вялікага, паспяхова ваяваў на яго карысць. Потым збунтаваўся і абвясціў сябе царом, робячы сваёй рэзідэнцыяй Сарды; выставіў свае прэтэнзіі на трон Сірыі. На думку Палібія, быў «самым моцным і страшным з цароў і валадароў Малой Азіі». Выданы Антыёху і пакараны смерцю. Яго партрэты былі знішчаны, манеты выняты з абароту. Да нашага часу дайшлі толькі 3 манеты яго выпуску, якія і з'яўляюцца адзінымі наогул вядомымі выявамі Ахея.

Спасылкі

Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э.