Улас (Святы Улас, Аўлас) — у народным кульце святых апякун буйной рагатай скаціны і коней. Вобраз сфарміраваўся ў выніку сінтэзу постацей хрысціянскага святога Ўласія і язычніцкага бога Вялеса.

Святы, прысвечаныя Ўласу

Аўлас — прысвятак, 11 лютага (па новаму стылю — 24 лютага). Болей архаічная назва прысвятка — Валоссе (Валосы, Валося)Зайкоўскі Э. М. Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі. — Мн., 1998., што сведчыць аб сувязі са старажытным язычніцкім святам бога Вялеса. У народзе прысвятак таксама зваўся «каровіна свята». На Смаленшчыне спявалі:

Ты, Улас, Улас, Ты найміся ў нас Скату пасвіць! Нашы каровачкі Каля дубровачкі, Нашы авечкі Каля рэчкі, Нашы свіначкі Каля асіначкі, Нашы козачкі Каля лозачкіЛозка А. Ю. Беларускі народны каляндар. — Мн., 1993. — С. 49 – 50.).

Крывы Чацвер — чацвер Масленічнага тыдняЗемляробчы каляндар: абрады і звычаі. — Мн., 2003. — С. 142-143, 394 – серыя “Беларуская народная творчасць”.

Бабскі Ўлас — атрымаў распаўсюджанне у Заходняй Беларусі. Святкаваўся толькі жанчынамі, якія збіраліся разам і балявалі ўсю ноч. Мужчын на гэтае свята не дапушчалі, а калі нехта з іх трапляўся на дарозе, то павінны быў адкупіццаБеларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. — Мн., 2006. —С. 29.

Катэгорыя:Народная Біблія Катэгорыя:Беларуская міфалогія