Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) – рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя, заснаваная ў жніўні 1998 года.

Арганізацыя акрэдытаваная пры ЮНЭСКА ў якасці эксперта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне.

Рада таварыства дзейнічае ў Мінску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Гродна, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы.

Мэты дзейнасці Асноўныя мэты дзейнасці: захаванне, развіццё і забеспячэнне пераемнасці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі; захаванне і аднаўленне натуральнага асяроддзя існавання традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ландшафта.

Кірункі працы Кірункі працы СЭТ: правядзенне этнаграфічных экспедыцый; правядзенне традыцыйных свят і абрадаў, удзел у святах, якія адбываюцца у аўтэнтычных асяродках; правядзенне летнікаў, гурткоў, майстар-класаў па народных рамёствах; навучанне традыцыйным спевам і танцам; правядзенне мастацкіх выставаў і фестываляў; выданне фальклорных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданняў і кампакт-дыскаў; правядзенне творчых сустрэч, лекцый, семінараў, стварэнне вучэбна-метадычнай літаратуры; правядзенне акцый экалагічнага характару, ахова ландшафтных і архітэктурных помнікаў; папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ; удзел у міжнародных фестывалях, святах, летніх школах.

Этнаграфічныя экспедыцыі За час існавання РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі, стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклорна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзін аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фотаздымкаў.http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,16998,pry-unesco-upiershyniu-akredytavali-ghramadskuiu-arghanizatsyiu-z-bielarusi.html

Лепель-1998 Усвяты-1999 Сянно-2000 Крупкі-2001 Себеж-2002

Гарадок-2003 Барысаў-2004 Лёзна-2005 Ушачы-2006 Старыя Дарогі-2007 Сураж-2007 Латгалія-2007 Дрыбін-2008 Чашнікі-2008 Калінкавічы-2009 Сянно-2009 Светлагорск-2010 Клімавічы-2010 Клічаў-2011 Дзятлава-2012 Докшыцы-2012 Горкі-2013 Вілейка-2014 Масты-2014 Чавусы-2014

Докшыцы-2012 Асноўнай тэрыторыяй экспедыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама даследваліся памежныя часткі Вілейскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

Асноўныя працы вяліся па зборы фальклорнага матэрыялу і звестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя звесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата звестак з паўночна-заходніх вёсак Вілейшчыны - Даўгінаўскага краю.http://vialejka.info/3826-set-ekspiedycyja.html

Горкі-2013 5-23 жніўня 2013 г. была праведзеная этнаграфічная экспедыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі даследванне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фотаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў.

Экспедыцыяй была ахоплена большая частка Горацкага раёна. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае даследванне памежных тэрыторыяў Краснінскага раёна Смаленскай вобласці (Расія). У Расіі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Краснінскага раёна.

Вілейка-2014 З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць). Тэматыка экспедыцыі - універсальная этнаграфічная.http://by-ethno.livejournal.com/346215.html

Масты-2014 З 04 па 24 жніўня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Мастоўскі і Шчучынскі раёны (Гродзенская вобласць). Тэматыка экспедыцыі – універсальная этнаграфічная.

Партнёры РМГА „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“ супрацоўнічае з рознымі навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асветніцкім цэнтрам БДПУ імя М.Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклорнымі калектывамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Швецыі.

Ганаровыя сябры СЭТ Зінаіда Мажэйка Рэгіна Гамзовіч

Спасылкі Афіцыйная старонка Старонка ў Жывым Журнале Старонка ва У Кантакце Старонка на Фэйсбуку

Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Фалькларыстыка