міні|Партрэт заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны П. В. Масленікава. Ві́ктар Сазо́навіч Пратасе́ня (, вёска Пагост, — ) — беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1960—1969 гадах дырэктар мастацка-экспертнай калегіі Міністэрства культуры БССР. У 1973—1977 гадах старшыня праўлення Беларускага саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР.

Творчасць Сярод твораў В. С. Пратасені шэраг партрэтаў вядомых людзей: Герояў Савецкага Саюза В. З. Харужай, М. П. Шмырова, М. А. Кедышкі: Герояў Сацыялістычнай Працы М. К. Макарэвіч, А. М. Громава і інш. Аўтар серыі партрэтаў «Значныя людзі Рагачоўскага раёна», тэматычных кампазіцый «Віхуры варожыя», «Калгасныя даяркі», «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі». Сярод твораў мастака пейзажы «Нёман», «Бярэзіна», «Над возерам», «Перад навальніцай» і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі Беларусі