Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава ў Вільні — рымска-каталіцкі кафедральны сабор Віленскай архідыяцэзіі-мітраполіі, яму прысвоены ганаровы статус «малой базілікі». Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Вільні ля падножжа Замкавай гары. Побач знаходзіцца вежа-званіца. Сабор у цяперашнім выглядзе ўяўляе прыклад архітэктуры класіцызму.

Гісторыя thumb|left|200px|В. С. Садоўнікаў. Кафедральны сабор Святога Станіслава. 1847 Хрысціянскі храм быў збудаваны на месцы язычніцкага свяцілішча ў XV стагоддзі. Мяркуецца таксама, што храм быў заснаваны вялікім князем літоўскім Міндоўгам (каралём літоўскім з 1223 года), пасля яго хрышчэння (1251). З вяртаннем Міндоўга ў язычніцтва пасля 1261 года сабор быў разбураны, з рэштак была зноў збудавана язычніцкае капішча.

З хрышчэннем Літвы ў 1387 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ягайла, прыбыўшы з вялікай світай з Кракава ў Вільну, разбурыў язычніцкі храм і заклаў на яго рэштках хрысціянскі храм Святога Станіслава.

Храм неаднаразова цярпеў ад пажараў (1399, 1419, 1530, 1539, 1542 і пазней). Сабор адбудоўваўся і пашыраўся пры падтрымцы вялікага князя літоўскага Вітаўта. У капліцы Святога Міхаіла Архангела, пабудаванай пры новым храме ў гатычным стылі, былі пахаваны жонка Вітаўта Ганна Святаславаўна (1418) і Вітаўт (1430).

Пры саборы ўзводзіліся капліцы (капэлы) Мантвідаўская (1423), Гаштольдаўская (1436), Кезгайлаўская (1436), Каралеўская (1474) і іншыя. Пры перабудове ў 1522 годзе пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Ануса () на суседняй вежы Ніжняга замка была пабудавана званіца.

Пасля пажару 1530 года аднаўленнем з 1534 гады кіравалі італьянцы — спачатку Бернарда Занобі да Джаноці (), затым Джавані Чыні з Сіены (). З завяршэннем шчодра аплачаных Жыгімонтам Аўгустам прац (1557) сабор набыў рысы архітэктуры рэнесансу.

thumb|left|Юзаф Балзукевіч. Вароты капэлы Святога Казіміра. (1912).

Пасля пажару 1610 года аднаўленне сабора пад кіраўніцтвам архітэктара Вільгельма Поля () працягвалася да 1623 года. У паўднёва-ўсходнім вуглу храма ў 1623—1636 гадах клопатам Жыгімонта III Вазы (пасля яго смерці — Уладзіслава IV Вазы) была прыбудавана капэла Святога Казіміра, кананізаванага ў 1603 годзе. Капэла Святога Казіміра|thumb Капэлу дэкараваў італьянскі архітэктар і скульптар Канстанціна Тэнкала (), аўтар знакамітай калоны Зыгмутаўскай у Варшаве. Мяркуецца, што Тэнкала таксама аўтар мемарыяльнай табліцы ў памяць заснавання капэлы Святога Казіміра, прымацаванай на вонкавай сцяне капэлы і датаванай 1636. Табліцу ўпрыгожвае шчыт з гербам Рэспублікі Абодвух Народаў — польскі Арол і вялікалітоўская Пагоня. Унутранае ўбранне капэлы з выкарыстаннем граніту і мармуру змянялася, формы ранняга барока захоўваліся. Капэлу Валовічаў у паўночнай частцы сабора рэканструяваў у стылі барока П. Данкерс дэ Ры ().

Пасля маскоўскага нашэсця (1655—1661) аднаўленне і перабудову праводзіў да 1666 архітэктар Ян Вінцэнт Сальведэр ().

Новы рамонт запатрабаваўся пасля шведскага нашэсця (1701—1702).

У 1769 годзе паўднёвая вежа, пабудаваная Сальведэрам па вуглах фасада, абрынулася, разбурыўшы скляпенні суседняй капэлы. Шэсць ксяндзоў, якія знаходзіліся ў ёй, загінулі.

У 1782 годзе пачалася перабудова сабора па праекце архітэктара, прафесара Віленскага ўніверсітэта Лаўрына Гуцэвіча (1753—1798). Па яго праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак здабыў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім вуглу прыбудавана новая сакрысція з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: збудаваны па вуглах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб'яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў злучаюць будынак у адно цэлае. У захаванай унутранай структуры нанова дэкараваны скляпенні нефаў.

thumb|С. М. Пракудзін-Горскі. Кафедральны сабор Святога Станіслава. 1912

Пасля смерці Гуцэвіча (1798) працы працягнуў прафесар Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц (, ), завяршыўшы іх у 1801 годзе. Будынак набыў выгляд, які захаваўся да нашых дзён.

З той пары над фасадам узвышаліся тры статуі: пасярэдзіне Святая Алена з пазалочаным крыжам, злева Святы Станіслаў, справа Святы Казімір. Па малюнках Францыска Смуглевіча і ўказаных Л. Гуцэвічам памерах іх у 1786-1791 гадах стварыў скульптар Караль Ельскі.

У нішах фасада ўсталяваны выкананыя італьянскім скульптарам Тамаза Рыгі () фігуры чатырох евангелістаў, над імі і над галоўным уваходам чатыры барэльефы са сцэнамі дзеянняў апосталаў: сашэсце Святога Духа, вылячэнне кульгавага, пропаведзь Святога Пятра, вылячэнне Святым Паўлам хворага, смерць Ананіі і Сапфіры. Тымпан франтона ўпрыгожвае вялікая кампазіцыя, якая адлюстроўвае ахвярапрынашэнне Ноя. У нішах па абодва бакі порціка ўсталяваны вялікія скульптуры Майсея і Аўраама. Барэльефы і скульптуры створаны ў 1785—1791 гадах.

У нішах бакавых порцікаў знаходзяцца гіпсавыя скульптуры працы Казіміра Ельскага () — з паўднёвага боку — сямі каралёў дынастыі Ягелонаў, з паўночнага — пяці святых ордэны езуітаў. Статуі святых езуітаў былі перанесены сюды ў 1832 з езуіцкага касцёла Святога Казіміра, зачыненага пасля паўстання 1830—1831 і затым ператворанага ў праваслаўны кафедральны сабор Святога Мікалая.

Невялікія дадаткі рабіліся архітэктарам Каралем Падчашынскім у 1837—1838 гадах.

У 1857—1859 гадах у саборы быў змантаваны арган, перанесены з аўгусцінскага кляштара. У 1889 годзе ў саборы вядомым майстрам Юзафам Радовічам (, ) быў пабудаваны новы арганMuzika Paveikslų galerijoje. Музыка ў Карціннай галерыі. Vilnius: Lietuvos TSR Valstybinė filharmonija, 1972..

Рамонтна-аднаўленчыя працы, якія суправаджаюцца даследаваннямі, праводзіліся ў 1931—1939 гадах і пасля паводкі 1931 года. Яны закранулі перш за ўсё падмуркі і падзямеллі.

У кафедральным саборы ўрачыста каранаваліся вялікія князі літоўскія ад Вітаўта да дзесяцігадовага Жыгімонта Аўгуста. У 1919 годзе тут адбылося ўрачыстае набажэнства — інаўгурацыя Універсітэта Стэфана Баторыя. У 1927 годзе прайшла ўрачыстая каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Астрабрамскай (у якой бралі ўдзел Юзаф Пілсудскі і прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацый Масціцкі ().

Карцінная галерэя Падчас Другой сусветнай вайны і ў 1944—1946 гадах у саборы праводзіліся набажэнствы. Пазней савецкія ўлады зрабілі ў ім склад. У 1950 годзе з даху сабора былі зняты і знішчаны статуі святых. З 1956 года ў саборы дзейнічала Карцінная галерэя Мастацкага музея. У галерэі па нядзелях праходзілі канцэрты арганнай музыкі. Першы канцэрт адбыўся 19 мая 1963 года ў капліцы Св. Казіміра, дзе стараннямі арганіста Леапольдаса Дыгрыса і дырэктара галерэі Вітаўтаса Печуры быў усталяваны невялікі арган-пазітыў вядомай нямецкай фірмы «Александэр Шуке». Затым канцэрты былі перанесены ў вялікую залу. З 1966 традыцыяй стала праводзіць стары год выкананнем 31 снежня «Развітальнай сімфоніі» Гайдна. Пасля рамонту аргана ў вялікай зале (самы вялікі ў той час арган у Літве), праведзенага спецыялістамі фірмы «Александэр Шуке», увосень 1969 адбыліся канцэрты адкрыцця аргана: 15 лістапада — прафесары Вольфганга Шэтэліха, 16 лістапада — Леапольдаса Дыгрыса. Сярод тых, хто выступаў у Карціннай галерэі — арганісты Літвы (Бернардас Васіляўскас, Конрадас Кавяцкас, Гядзімінас Квікліс, Гедрэ Лукшайтэ і іншыя), Расіі (Ісая Браўда, Наталля Гурэева, Сяргей Дыжур і іншыя), Францыі (Жан Гію і іншых краін).

thumb|left|Табліца ў памяць малітвы Яна Паўла II

Вяртанне вернікам У 1985 годзе ўлады дазволілі штотыднёвыя набажэнствы ў саборы, які заставаўся Карціннай галерэяй. 5 лютага 1989 года адбылося асвячэнне вернутага цэрквы храма. 4 сакавіка 1989 у сабор былі ўрачыста перанесены мошчы Святога Казіміра, якія захоўваліся ў касцёле Святога Пятра і Паўла. У кастрычніку 1989 года храм быў урачыста адкрыты.

У 1993 годзе былі адноўлены скульптуры на фасадзе сабора (скульптар Станісловас Кузма). З 1993 годзе ва ўрачыстасцях інаўгурацыі прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі пасля прынясення прысягі ў Сейме і ваеннага парада ідзе ўрачыстае набажэнства з удзелам прэзідэнта, які ўступіў на пасаду, і яго світы і асвячэнне прэзідэнцкага штандара.

4 верасня 1993 года Папа Рымскі Ян Павел II малітвай у кафедральным саборы пачаў апостальскі візіт у Літву (4 верасня—8 верасня 1993).

Званіца thumb|left|Сярэбраная памятная манета (2003 г.) 50 літаў з Віленскім кафедральным саборам. thumb|Званіца

Асобна ад сабора стаіць чатырох'ярусная званіца (XVI—XVIII стагоддзяў) вышынёй 57 м збудаваная на вежы Ніжняга замка.

У першай чвэрці XVI стагоддзя італьянскі архітэктар Анус (Annus) на абарончай круглай вежы надбудаваў два васьмівугольныя ярусы для званоў. Верхні ярус збудаваны ў канцы XVI стагоддзі і пазней прыстасаваны для гадзінніка. Ніжняя круглая частка адносіцца да готыкі, у двух сярэдніх ярусаў ёсць рысы барока, чацвёрты ярус выкананы ў стылі класіцызму.

У XVII—XIX стагоддзя званіца з-за пашкоджанняў у войнах і пажарах неаднаразова перабудоўвалася. Напачатку XIX яна была пакрыта бляхай і ўвянчана шпілем (8 м) з пазалочаным шарам і крыжам (5 м).

Вежавы гадзіннік выраблены ў канцы XVII стагоддзя. Механізм рэканструяваўся ў 1803 годзе. Чатыры цыферблаты (дыяметр 2 м) маюць толькі гадзіннікавую стрэлку. Вобад цыферблатаў, лічбы і стрэлка пазалочаныя.

Звон, які адбівае гадзіны, адліты ў 1673 годзе. Меншы звон, які адбівае чвэрці, адліты ў 1758 годзе.

Званіца рамантавалася ў 1965 годзе. У 1967 годзе на званіцы былі ўсталяваны 17 званоў рознай велічыні, на якіх вызвоньвалі мелодыі падчас святаў і паўдзённы сігнал літоўскага радыё.

У званіцы размяшчаўся дыспетчарскі пункт Віленскага бюро падарожжаў і экскурсій.

Крыніцы

Літаратура Vytautas Ališauskas, Mindaugas Paknys. Kaplica św. Kazimierza w Wileńskiej Katedrze: przewodnik / tłumaczył z litewskiego Dariusz Malinowski; zdjęcia Tomas Vyšniauskas. Vilnius: Aidai, 2004 (Vilniaus spauda). 79, p.: iliustr. Tir. 2200 egz. ISBN 9955-445-97-1

Спасылкі

Афіцыйны сайт Артыкул пра Кафедральны сабор Вільнюса

Катэгорыя:Саборы Літвы Катэгорыя:Касцёлы Вільні Катэгорыя:Храмы Святога Станіслава

Катэгорыя:1801 год у Літве Катэгорыя:Касцёлы Віленскай архідыяцэзіі