Аляксандр Віктаравіч Прохараў (нар. , Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер. Член Беларускага саюза мастакоў (2004 г.), Беларускага саюза дызайнераў. Працуе ў жанры малых архітэктурных форм, экстэр'ернай і інтэр'ернай скульптуры. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў па манументальным мастацтве.

Біяграфія Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура». Дыпломная праца — праект помніка «Бітва на Нямізе» для Мінска (помнік рэкамендаваны да ўстаноўкі ў сталіцы).

З 2005 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2011 года — дэкан мастацкага факультэта.

Працы Устаноўленыя скульптуры А. Прохарава: «Ева», Салігорск; помнік Кірылу Тураўскаму ў двары БДУ; помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку (у сааўтарстве); «Полацкі купец», Полацк; скульптура «Нараджэнне» — сімвал прадпрыемства ААТ «Полацк-Шкловалакно»; алегорыя студэнта, Полацк; «Гарадскія шалі», Мінск.

Галерэя скульптуры

Літаратура Полацк [Выяўленчы матэрыял]: [камплект паштовак] / С. Плыткевіч. — [Мінск] , 2010. Дизайн внутри и снаружи : справочник. — Минск, 2008.

Спасылкі Прохараў Аляксандр Віктаравіч Віцебскі кур’ер. Як у Полацку з галавой размаўлялі.

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў Катэгорыя:Дэканы мастацкага факультэта БДАМ