Філіп Младэнавіч (, нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Панатынаікос» з Афінаў і нацыянальнай зборнай Сербіі.
Клубная кар’ера Кар’еру пачынаў у клубе «Борац» з роднага горада Чачак. 17 снежня 2011 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду»Sportske: Mladenović potpisao za Zvezdu .
У лютым 2014 года, разарваўшы кантракт з «Црвенай Звездай», стаў іграком барысаўскага БАТЭФилип Младенович перешел в БАТЭ . У першым жа афіцыйным матчы за барысаўчан 15 сакавіка 2014 года супраць «Мінска» за Суперкубак Беларусі адзначыўся голам са штрафнога, які ў выніку прынёс БАТЭ трафей (1:0). Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ на пазіцыі левага абаронцы.
У сезоне 2015 стаў часцей далучацца да дзеянняў у атацы; 29 верасня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» аформіў дубль (выніковы лік 3:2). Выдатны выступ у Лізе чэмпіёнаў выклікаў цікавасць да Младэнавіча еўрапейскіх клубаў, у тым ліку італьянскага «Мілана»Филип Младенович: «Милан»? Рано говорить об этом. Важно доиграть сезон".
5 студзеня 2016 года Младэнавіч падпісаў кантракт з нямецкім «Кёльнам» да чэрвеня 2019 года. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра«Кельн» объявил о подписании 3-летнего контракта с Младеновичем (ФОТО). У сезоне 2015/16 трывала гуляў у аснове «Кёльна», але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, правёўшы ўсяго два матчы. У снежні 2016 года перайшоў у льежскі «Стандард»Младенович перешел в «Стандард», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, правёў за клуб усяго 5 матчаў, у сезоне 2017/18 увогуле не з’яўляўся на полі.
У студзені 2018 года стаў іграком гданьскай «Лехіі»Бывший защитник БАТЭ и «Кельна» Младенович перешел в «Лехию», дзе стаў асноўным іграком, дапамог клубу заваяваць Кубак і Суперкубак Польшчы. У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у варшаўскую «Легію»Экс-защитник БАТЭ Младенович перешел в «Легию».
У чэрвені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім «Панатынаікосам».
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Сербіі. 31 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Францыі (0:2).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2011/12, 2012/13 Уладальнік Кубка Сербіі: 2012 Чэмпіён Беларусі (2): 2014, 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2014, 2015 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Чэмпіён Польшчы: 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы: 2019 Уладальнік Кубка Польшчы (2): 2019, 2023 Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Чачак Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Лехія Гданьск Катэгорыя:Ігракі ФК Легія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос