Скарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Скароднае.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Скародненскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск перададзена ў склад Кармянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Скараднянскага сельсавета 10 населеных пунктаў. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Захаркі 1Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)., 17 лістапада 2005 года — вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы і ШышкіРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов . 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў СкараднянскіПералік зменых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. . 13 мая 2010 года была ліквідавана вёска Захаркі 2Решение Ельского районного Совета депутатов от 13 мая 2010 г. № 10 Об упразднении сельского населенного пункта.

13 лістапада 2025 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засінцаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадкі Засінцы і Падгалле, вёскі Грышы, Казіміраўка, Капсаны, Кавалі, Казлы, Серыя, Сугакі, Шатуны, Шуты).

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 770 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 587 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе