Аляксандр Францавіч Пятако́віч (, Сянно —, Мар’іна Горка) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе СянноВыпускники, которыми гордится школа . У 1933 годзе працаваў у саўгасе ў Пухавіцкім раёне. У 1936—1938 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Да 1940 года — інструктар Пухавіцкага райкама РКП(б). Потым жыў у Алтайскім краі РСФСР.

З 1941 года зноў у арміі, скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баявых дзеяннях на Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага разведвальнага ўзвода старшы лейтэнант А. Ф. Пятаковіч вызначыўся ў студзені 1945 года ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе ракі Вісла і за вызваленне горада Радам (Польшча). У баях узвод знішчыў 3 бронетранспарцёры, знішчыў 3 і захапіў 4 гарматы. У далейшых баях знішчыў 6 бронетранспарцёраў, 8 танкаў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак, узяў у палон 130 ворагаў.

Пасля вайны працягваў ваенную службу. З 1946 года капітан А. Пятаковіч у запасе. Жыў у горадзе Мар’іна Горка (Мінская вобласць), працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Сянно і Мар’іна Горка

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка», Ордэн Леніна, Ордэн Чырвонага Сцяга, Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі.

Ушанаванне памяці Помнік у Парку Перамогі ў горадзе БійскПарк Победы в Бийске .

Літаратура

Пятакович Александр Францевич // Слава и гордость земли Витебской / сост. М. Н. Пригожий. — Витебск, 2009. — С. 112.

Спасылкі

Пятаковіч Аляксандр Францавіч на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі Сайт горада Бійск

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Мар’інай Горцы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мар’інай Горкі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Капітаны СССР