Пеля́ка — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Струна (басейн Віліі).
Выток Пелякі знаходзіцца ў Літве, каля дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Даўжыня ракі складае 25 км.
Рака ўтварае натуральную мяжу паміж Віцебскай і Гродзенскай абласцямі. У ніжнім цячэнні каля кіламетра працякае па тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Каля вёскі Пялека на рацэ стаіць разбураны млын, які працаваў да 90-х гадоў ХХ ст. З-за адсутнасці вялікіх паселішчаў вада ў рацэ надзвычай чыстая, амаль крынічная. Водзіцца фарэль.
Літаратура
Спасылкі Ігар Пастухоў. Дзікая рэчка Пеляка
Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы