— у японскай поп-культуры маладая медыя-персона (спявак, акцёр, мадэль і г.д.) з мілым і нявінным іміджам, звычайна падлеткавага ўзросту. Ідалы з'яўляюцца асобнай катэгорыяй японскіх артыстаў.

Тэрмін камерцыялізаваны японскімі агенцтвамі па пошуку талентаў, некаторыя з якіх спецыялізуюцца на ідалах. Агенцтва набіраюць дзяцей і падлеткаў, якія міла сябе вядуць, і робяць з іх зорак. Ідалы з'яўляюцца аб'ектам любові фанатычных прыхільнікаў. Існуе таксама меркаванне, што японцы бачаць ідалаў як сёстраў ці звычайных мілых суседскіх дзяўчынак.

Можна сказаць, што ў японскай папулярнай музыцы спевакі-ідалы ўтвараюць пэўны жанр. Яны выконваюць адмысловы выгляд сентыментальных песень, якія не вымагаюць асаблівага вакальнага майстэрства, але артыст павінен быць мілым і абаяльным. У сваім паўсядзённым жыцці ідалы таксама павінны адпавядаць сваім песням, так каб мець ідэальна чысты публічны імідж і быць прыкладам для маладога пакалення.

Гісторыя З'ява паўстала ў пачатку 1970-х гадоў як рэакцыя на бум папулярнасці маладой французскай актрысы Сільві Вартан ў фільме «Cherchez l'idole» («Шукайце ідала»; выйшаў на экраны японскіх кінатэатраў у лістападзе 1964 году і па-японску называўся «Aidoru o Sagase»). «Ідаламі» сталі называць дзяўчынак-спявачак, у асноўным ад 14 да 16 гадоў, якія толькі пачыналі свой шлях да славы або вельмі маладых новых зорак.

Выбарачны спіс японскіх ідал-груп Гэта выбарачны спіс японскіх ідал-груп (музычных гуртоў), арганізаваны па праектам або агенцтвам па пошуку талентаў. AKB48 Stardust Promotion (агенцтва па пошуку талентаў) Momoiro Clover Z Shiritsu Ebisu Chugaku Takoyaki Rainbow Hello! Project (праект) Morning Musume °C-ute Berryz Kobo S/mileage Juice=Juice Buono! Fairies 9nine Sakura Gakuin

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Японіі Катэгорыя:Поп-культура Катэгорыя:Субкультуры