Mamihlapinatapai (зрэдку пішуць mamihlapinatapei, звычайна чытаецца як «маміхлапінатапай») — слова з яганскай мовы племені яганаў (Вогненная Зямля), адзначана ў кнізе рэкордаў Гінэса ў якасці «найбольш ёмістага слова» і лічыцца адным з самых цяжкіх для перакладу слоў. Яно азначае «Погляд паміж двума людзьмі, у якім адлюстроўваецца жаданне кожнага, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго жадаюць абодва, але ні адзін не жадае быць першым».

Слова складаецца з рэфлексіўнага/пасіўнага прэфікса ma- (перад галосным — mam-), кораня ihlapi, што значыць «быць у непаразуменні, што рабіць далей», суфікса -n (указвае на статычнасць), суфікса -ate- (азначае дасягненне), і падвоенага суфікса -apai-, які разам з рэфлексіўным mam- абазначае ўзаемнасць.

Акрамя таго, гэта назва песні амерыканскага паэта-спевака Роні Кокса.

Гл. таксама Ыфкуіл

Літаратура Mattews, P. (ed.). 1992. The Guinness Book of Records. 1993. Hitchings, H., Defining the World, Farrar, Strauss, and Giroux, New York, 2005, p. 92.

Спасылкі

Катэгорыя:Словы Катэгорыя:Самыя длінныя словы