Капліца-пахавальня Корсакаў — помнік архітэктуры неарускага стылю на могілках у в. Бяздзедавічы.
Гісторыя Пабудавана ў 1910 г. з бутавага каменю і цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Корсакаў. Знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, у 1990-я гг. адрамантавана, прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Шпакоўшчына.
Архітэктура Капліца ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём завершаны васьмігранным барабанам, шацёр якога завершаны макаўкай і дэкарыраваны ў аснаванні какошнікамі. Уваход вырашаны масіўным шатровым рундуком з магутнымі арачнымі праёмамі на слупах-дыньках. Фасады апяразаны какошнікавым і зубчастым парапетамі, прафіляваным карнізам з гарадковымі фрызамі і разнымі металічнымі падзорамі. Насычанае каларыстычнае рашэнне дасягнута спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацаглянай муроўкі архітэктурнага дэкору: пластычныя ліштвы лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі з «патопленымі» калонкамі, рамбічныя плакеткі, накладныя крыжы.
Інтэр’ер У інтэр'еры апсіду вылучаў высокамастацкі бела-керамічны іканастас у стылі неаракако (разбіты). Падалтарнай часткай была крыпта-пахавальня ўладальнікаў маёнтка (не захавалася).
Літаратура Кулагін, А.М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С.62—63.
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Бяздзедавічы Катэгорыя:Корсакі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1910 год у Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Полацкага раёна Катэгорыя:Капліцы Віцебскай вобласці