Абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) — каталіцкая цудатворная ікона. Знаходзіцца ў Кафедральным касцёле Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Гісторыя Абраз быў прывезены з Рыма і падараваны канцлеру вялікаму літоўскаму Альбрэхту Станіславу Радзівілу (1595—1656) правінцыялам дамініканцаў. Пасля смерці канцлера абраз дастаўся ксяндзу-дамініканцу Куклінскаму, потым трапіў да шляхціца Жаляроўскага ў вёску Кульбакі (недалёка ад Ліды), а той у 1664 г., ужо будучы цяжка хворым, падараваў яго кангрэгацыі студэнтаў пры калегіуме езуітаў, таму што ў іх касцёле правілася самае прыгожае набажэнства і ў памяць пра цудоўнае выратаванне з-пад маскоўскага палону ў Гродзенскім замку, дзе ён сядзеў з двума дзесяткамі іншых шляхціцаў у чаканні пакарання смерцю. Асуджаныя звярнуліся да Маці Божай, увасобленай у абразе, што знаходзіўся ў маёнтку Жаляроўскага і 2 жніўня 1661 г. ім неверагодным чынам удалося збегчы. Акт перадачы, складзены 26 сакавіка 1664 г., быў засведчаны бурмістрам Янушам, гродскім пісарам Аляксандрам Дрогашам і прафесарам рыторыкі Пятром ШванамАБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ SANTA MARIA MAGGIORE НА БЕЛАРУСІ.
Урачысты перанос абраза з маёнтка Жаляроўскага Кульбакі ў драўляны езуіцкі касцёл апосталаў Пятра і Паўла адбыўся 3 жніўня 1664 года. У працэсіі ўдзельнічалі 5000 чалавек: ішлі цэхі з харугвамі, айцы бернардзінцы, студэнты. Для сустрэчы абраза была збудавана трыумфальная арка, пры ўваходзе ў касцёл далі салют з усіх гарматаў. Але перад тым па просьбе кангрэгацыі камісія ад віленскага біскупа ў складзе канцлера дыяцэзіі кс. Казіміра Вайшняровіча і пробашча касцёла Святой Брыгіты кс. Станіслава Катоўскага пацвердзіла 108 цудаў абраза, засведчаных пад прысягай, і 20 ліпеня склала адпаведны пратакол, пасля чаго біскуп Юрый Белазор прызнаў абраз цудатворным. Пратакол з апісаннем цудаў быў надрукаваны ў 1686 г. у Віленскай езуіцкай друкарні ў «Summariusz cudów i łask N. M. Panny Studenckiej», для якой гравюру з гербам Агінскіх (відаць, фундатараў выдання) выканаў Лявонцій Тарасевіч.
у 1696 г. з абраза была скрадзена срэбраная шата. У тую ж ноч гетману вялікаму літоўскаму і віленскаму ваяводу Казіміру Яну Сапегу ў сне з’явілася Дзева Марыя. Уражаны супадзеннем, ваявода падараваў на абраз шату з чыстага золата (не захавалася). Пазней у 1719 г. з абраза кралі воты.
Каля 1731 г. на прывеліяванай лаве (сталі) невядомы мастак намаляваў 16 сюжэтаў з гісторыі цудатворнага абраза, некаторыя з якіх вядомы з «Сумарыуша» 1686 г., іншыя, відаць, узяты з рукапіснай кнігі цудаў, якая не дайшла да нас.
У 1812 г. полацкія езуіты надрукавалі песню пра гродзенскую святыню.
Апісанне Абраз, намаляваны на медным лісце памерамі 22х17 см, іконаграфічна з’яўляецца паўторам вядомага з рымскай базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, перапрацаваным у раннебарочным стылі пры захаванні характэрных прыкметаў пратографаЦУДЫ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ КАНГРЭГАЦКАЙ. Жывапіс твараў страціў рысы іканапісу і выкананы ў рэалістычнай манеры XVII ст. Яго высокія мастацкія якасці жывапісу (дакладны малюнак, багаты каларыт, умелае карыстанне святлаценем) можна лічыць пацверджаннем гістарычнай легенды пра італьянскае паходжанне.
Жывапіс амаль цалкам закрывае пазалочаная шата, сярэбраная рама выканана ў 1761 г. гданьскім злотнікам Хрысціянам ван Гаўсенам. Гісторыя некаторых цудаў абраза намалявана ў касцёле на філёнках фундатарскай лавы.
Спасылкі ЦУДЫ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ КАНГРЭГАЦКАЙ
Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Іканаграфія Багародзіцы Катэгорыя:Рэлігія ў Гродне Катэгорыя:Цудатворныя абразы Багародзіцы