Іва́нава Слабада́. Сустракаецца таксама варыянт Слабада́ (, ) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.

Размешчана за 5 км на паўночны ўсход ад Тонежа, за 46 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Цэнтр камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Іванава Слабада».

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома ў XIX стагоддзі як вёска Тонежскай воласці Мазырскага павета.

Перад вайной у вёсцы жыло 723 чалавекіИванова Слобода .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупавана гітлераўцамі. У студзені 1943 года імі былі спалена ўся вёска (141 двор), забіта 9 жыхароў.

Насельніцтва 1838 год — 15 двароў, 109 жыхароў 1909 год — 85 двароў, 607 жыхароў 1917 год — 106 двароў, 662 жыхары 1940 год — 141 двор, 723 жыхары 1971 год — 271 двор, 1062 жыхары 1998 год — 246 двароў, 591 жыхар 2000 год — 257 двароў, 592 жыхары

Інфраструктура Механічныя майстэрні, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 3 крамы, аддзяленне ашчаднага банка «Беларусбанк».

Літаратура

Спасылкі

Іванава Слабада

Катэгорыя:Тонежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна