thumb|На карце Афрыкі вылучана зона трапічных саванн (Сахель), якія аддзяляе пустыню, што ляжыць на поўнач, ад больш урадлівых і вільготных рэгіёнаў, якія ляжаць на поўдні. «Вялікая зялёная сцяна» павінна прайсці па паўночнай частцы Сахеля «Вялікая зялёная сцяна» (, ) — праект Афрыканскага саюза, накіраваны на барацьбу з апустыньваннем земляў на поўдзень ад пустыні Сахары. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні паласы драўнянай расліннасці, здольнай стрымаць пашырэнне Сахары. Плануецца, што гэта паласа працягнецца ад Сенегала да Джыбуці (гэта значыць ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора), будзе мець шырыню каля і даўжыню . У праекце ўдзельнічаюць 11 афрыканскіх дзяржаўPush for 'Great Green Wall of Africa' to halt Sahara.

Калі праект будзе рэалізаваны, то яго вынікі будуць добра заўважныя з космасу.

Гісторыя праекта Правобразам праекта «Вялікая зялёная сцяна» можна лічыць дзейнасць «афрыканскага Чэ Гевары» Томаса Санкары (1949—1987), які займаўся барацьбой з апустыньваннем земляў у сваёй краіне ў перыяд знаходжання на пасадзе прэзідэнта Буркіна-Фасо ў 1983—1987 гадах.

У ліпені 2005 года Афрыканскі саюз падтрымаў праект Great Green Wall. Вялікае значэнне для прыняцця гэтага рашэнне адаграла пазіцыя старшыні Афрыканскага саюза Алусегуна Абасанджа.

Праект «Вялікая зялёная сцяна» мае падабенства з рухам «Зялёны пояс», які быў заснаваны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Вангары Маатаі.

Мэта стварэння гэтага расліннага бар'ера — абарона глеб ад эрозіі і апустыньванняAfrica-wide «Great Green Wall» to Halt Sahara’s Spread?. Каардынацыяй прац па стварэнні «Вялікай зялёнай сцяны» займаецца СенегалSenegal seeks UN backing for ‘Great Green Wall’ across Africa. Ёсць надзея, што ў выніку рэалізацыі праекта істотна ўзрастуць мясцовыя даходыThe Great Green Wall Initiative of the Sahara and the Sahel. У чэрвені 2010 года , які аб'ядноўвае 182 дзяржавы, абвясціў пра вылучэнне на рэалізацыю гэтага праекта 119 мільёнаў долараўThe Great Green Wall to Be Built in Africa .

Лесапаласа павінна звязаць Дакар на Атлантычным узбярэжжы Афрыкі з горадам Джыбуці на беразе Чырвонага мора. Яна пройдзе па тэрыторыі 11 краін: Сенегала, Маўрытаніі, Малі, Буркіна-Фасо, Нігера, Нігерыі, Чада, Паўднёвага Судана, Эрытрэі, Эфіопіі і Джыбуці.

Віды раслін

Для рэалізацыі праекта спецыялістамі было адабрана 37 відаў (па стане на сярэдзіну 2010 года). Большая іх частка — мясцовыя дрэвы, здольныя звычайна развівацца ва ўмовах засушлівага клімату пры колькасці ападкаў ад 100 да 400 міліметраў у год.

Прыкладны пералік відаў, якія плануецца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта (аўтарства назваў паказана ў адпаведнасці з інфармацыяй базы даных The Plant List):

(розныя інфравідавыя таксоны гэтага віду)

/

/

Крытыка праекта Некаторыя навукоўцы лічаць гэты праект дрэнна прадуманым з экалагічнага пункта гледжання. Акрамя таго, ёсць меркаванне, што ва ўмовах крайняй беднаты мясцовага насельніцтва будзе складана змагацца з незаконнай высечкай пасаджаных лясоў на дровы.

Гл. таксама Геаінжынерыя Зялёная кітайская сцяна Зялёны пояс

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі The Great Green Wall: афіцыйны сайт.

Катэгорыя:Ахоўныя лясныя насаджэнні Катэгорыя:Прырода Афрыкі Катэгорыя:Глабальнае пацяпленне