Рух Зялёны пояс () — няўрадавая арганізацыя, якая першапачаткова займалася аднаўленнем знішчаных лясоў Кеніі. У наш час дзейнічае на ўсім афрыканскім кантыненце.

Рух заснаваны Вангары Маатаі (1940—2011) у 1977 годзе; за сваю дзейнасць у гэтым руху Маатаі ў 2004 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

За 25 гадоў свайго існавання ўдзельнікі гэтага руху, галоўным чынам жанчыны, пасадзілі больш за 20 мільёнаў дрэў.

Гл. таксама Вялікая зялёная сцяна Зялёная кітайская сцяна Plant-for-the-Planet

Спасылкі The Green Belt Movement : афіцыйны сайт.

Катэгорыя:Недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя:Міжнародныя экалагічныя арганізацыі