Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.

Біяграфія Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.

Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіныnn.by.

Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША.

Грамадска-палітычная дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусіkp.by ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршыnashaniva.by. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня).

Спартыўныя дасягненні Чацвёртае месца Сусветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998 Найлепшая цэнтравая чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак: 1999 Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000 Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2002 Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2003 Чэмпіёнка Літвы: 2007 Чэмпіёнка Расіі: 2009, 2012 Уладальніца Кубка Расіі: 2009, 2012 Бронзавы прызёр Еўралігі: 2008, 2009, 2012 Сярэбраны прызёр Кубка Расіі: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіяната Расіі: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2007 Фіналістка WNBA: 2010 Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фінала): 2011 Удзельніца матча ўсіх зорак Еўралігіі: 2011 Найлепшая цэнтравая чэмпіяната свету: 2010 Чэмпіёнка Грэцыі: 2021

Спасылкі Афіцыйны сайт Алены Леўчанка

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Гожаў» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Вісла» Кракаў Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул Катэгорыя:Ігракі УГМК Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі «Атланта Дрым» Катэгорыя:Ігракі «Шарлат Сцінг» Катэгорыя:Ігракі «Вашынгтон Місцікс» Катэгорыя:Ігракі ВІЧЫ Аістэс Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Панатынаікос» Афіны Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Якін Дагу» Стамбул