Сараеўская ратуша () — ратуша ў Сараеве непалёк ад на рацэ Міляцка.

Гісторыя Першы праект быў створаны , але не спадабаўся міністру . Новы праект было даручана распрацаваць , які пад уражаннем ад мячэцяў у Егіпце двойчы ездзіў у Каір і збіраўся пабудаваць будынак, які б спалучаў у сабе элементы ісламскай і класічнай еўрапейскай архітэктуры. Аднак неўзабаве, відавочна з-за сваёй апантанасці праектам, архітэктар звар’яцеў і скончыў жыццё самагубствам, а яго працу ў 1894 годзе працягнуў .

Будаўніцтва доўжылася з 1892 па 1894 год. Нарэшце, у 1896 годзе ратуша была адкрыта. У 1914 годзе на выездзе менавіта з гэтага будынка быў забіты спадчыннік аўстра-венгерскага прастола эргерцаг Франц Фердынанд, што стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны. На будаўніцтва было выдаткавана 984 000 крон, з якіх 32 000 крон былі выдаткаваны на абсталяванне і прыстасаванні. Яна афіцыйна адкрыта 20 красавіка 1896, і перададзена гарадской адміністрацыі.

Пасля Другой сусветнай вайны ў 1949 годзе ў будынку размясцілася .

Знішчэнне Падчас аблогі Сараева 25 жніўня 1992 з бібліятэкі былі выкрадзены каля 700 рукапісаў і інкунабул, а таксама ўнікальная калекцыя баснійскіх выданняў культурнага адраджэння XIX стагоддзя. Перад нападам у бібліятэцы налічвалася 1,5 млн тамоў і больш за 155 тысяч рэдкіх кніг і рукапісаў.Erasing the Past: The Destruction of Libraries and Archives in Bosnia-Herzegovina Некаторыя грамадзяне і бібліятэкары спрабавалі выратаваць частку кніг у той час як яны знаходзіліся пад снайперскім агнём, прынамсі, адзін чалавек загінуў. Аднак большасць кніг выратаваць ад пажару не атрымалася.

Аднаўленне Рэстаўрацыя праводзілася ў два этапы: першы ў 1996—1997 гг. на ахвяраванні пасольства АўстрыіProjekat obnove sarajevske Vijećnice — faza I , вэб-старонка кампаніі FCP , другі ў 2000—2004 гг. на сродкі Еўрапейскай камісііIdejna programska rješenja funkcionalnog korištenja Vijećnice, Kantonalni zavod za zaštitu kulturno-historijskog i prirodnog naslijeđa Sarajeva, 2005..

Пасля завяршэння рамонту і рэстаўрацыі, будынак будзе выкарыстоўвацца для розных мерапрыемстваў. Апроч размяшчэння ў будынку Нацыянальнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі Босніі і Герцагавіны, там будзе размешчаны таксама сесійная зала гарадскога савета. Зала будзе выкарыстоўвацца для розных пратакольных мерапрыемстваў для ўсіх узроўняў улады, канцэрты і выстаўкі.Sarajevo city hall reconstruction process (in Bosnian)

Спасылкі

Катэгорыя:Ратушы Катэгорыя:Славутасці Сараева Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сараева Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі Босніі і Герцагавіны