Пётр Парчэўскі (каля 1590 ці 1598 — 6 снежня 1658 або 15 лютага 1659) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп смаленскі (1636—1649) і жамойцкі (1649), каралеўскі сакратар, прыхільнік Радзівілаў.

Біяграфія Паходзіў з праваслаўнай сям’і.

Пасля пераходу ў каталіцызм паступіў у Віленскую семінарыю, а затым быў накіраваны ў Папскую семінарыю ў Браневе. Працягнуў вучобу ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1622 годзе атрымаў ступень магістра гуманітарных навук і філасофіі.

Атрымаўшы ступень доктара тэалогіі і пасвечаны ў святары, у 1628 годзе стаў пробашчам Старадуба. У 1630 годзе прызначаны адміністратарам Смаленскай дыяцэзіі і архідыяканам Смаленска. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масквой у 1632—1634 гадоў заставаўся ў абложаным Смаленску. У 1635 годзе Уладзіслаў IV Ваза афіцыйна зацвердзіў дыяцэзію і прызначыў яго першым біскупам Смаленска.

Прачэўскі адправіўся ў Рым, каб атрымаць папскае адабрэнне на стварэнне новай дыяцэзіі, што адбылося 1 верасня 1636 года.

Праз некалькі дзён пасвечаны ў біскупы кардыналам Джавані Батыстам Памфілем, які стаў Папам Інакенціем X у 1644 годзе. Як біскуп смаленскі павялічыў колькасць прыходаў дыяцэзіі і спрыяў стварэнню Смаленскай капітулы. Таксама ўзначаліў дыяцэзіяльны сінод.

Стаў біскупам жамойцкім з 1649 года. Прызначаны прадэтазітам геранёнскім. У 1651 годзе правеў візітацыю дыяцэзіі і дыяцызіяльны сінод у Жамойці.

Спачатку 17 жніўня 1655 года адмовіўся падпісаць Кейданскую дэкларацыю са Швецыяй. 18 жніўня 1655 года падпісаў акт пра падпарадкаванне Вялікага княства Літоўскага шведскаму каралю Карлу X Густаву. 20 кастрычніка 1655 года ў Кедайнах так сама падпісаў акт шведска-літоўскай уніі.

Крыніцы

Спасылкі

Bishop Piotr Parczewski † Henryk Lulewicz, Piotr Parczewski, w: Polski Słownik Biograficzny, t. XXV, 1980, s. 210—212.

Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы смаленскія