Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Яніс Пуятс (; , Пуяты, Латвія) — латвійскі кардынал. Архібіскуп рыжскі з 8 мая 1991 па 19 чэрвеня 2010. Кардынал-святар in pectore з тытулам царквы S. Silvia з 21 лютага 1998, абвешчаны на кансісторыі ад 21 лютага 2001.

Біяграфія У 1948 годзе скончыў школу ў Рэзэкнэ і паступіў у каталіцкую семінарыю ў Рызе. 29 сакавіка 1951 года пасвечаны на святара. Працаваў у прыходах Рыгі. Выкладаў у Духоўнай семінарыі і быў кансультантам Архібіскупа рыжскага і сакратаром літургічнай камісіі.

З 1972 года — капелан Яго Святасці. У 1979—1984 гадах — генеральны вікарый у курыі Рыжскай дыяцэзіі. У 1984 годзе, па патрабаванні савецкіх улад, пакінуў пасаду ў курыі і працаваў простым святаром. 8 мая 1991 года прызначаны Архібіскупам рыжскім.

1 чэрвеня 1991 года пасвечаны ў архібіскупы. 21 лютага 1998 года ўзведзены ў санкардыналы in pectore. 21 лютага 2001 года абвешчаны на кансісторыі. Кардынал-святар з тытулам царквы S. Silvia. Удзельнік канклава 2005 года.

У дадатак да латышскай мовы, валодае рускай, польскай, літоўскай, нямецкай і лацінскай мовамі.

19 чэрвеня 2010 года было абвешчана пра адстаўку кардынала Пуятса з пасады Архібіскупа рыжскага, і яго пераемнікам высунуты Збігнеў Станкевіч — дырэктар Рыжскага вышэйшага інстытута рэлігійных навук і духоўнай семінарыі Рыжскай мітраполіі. Да 21 жніўня 2010 года — дня інтранізацыі Збігнева Станкевіча, кардынала Пуятс заставаўся апостальскім адміністратарам Рыгі.

14 лістапада 2010 года кардыналу Пуятсу споўнілася 80 гадоў і ён страціў права ўдзельнічаць у Канклавах.

Узнагароды Вялікі афіцэр ордэна Трох зорак Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (19 красавіка 2004 года)Grande Ufficiale Ordine al Merito della Repubblica Italiana Card. Janis Pujats Камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (12 ліпеня 2005 года)Najnowsze akty prawne.

Спасылкі Біяграфія на сайце Ватыкана Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org Біяграфія на сайце katolis.lv Біяграфія Я. Пуятса Я. Пуятс пра «Код да Вінчы» Я. Пуятс пра школьную рэформу Я. Пуятс пра гомасексуалізм

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Капеланы Катэгорыя:Кардыналы Латвіі Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі