Свята-Параскевіцкая царква — праваслаўная царква, знаходзіцца ў вёсцы Сычы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Пабудавана ў 1822 годзе, паводле іншых звестак, у 1881 годзе. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Архітэктура вылучаецца спрошчанасцю: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Такое ж самае завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам трох'ярусная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001; Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1822 годзе Катэгорыя:Храмы Святой Параскевы Пятніцы Катэгорыя:Сычы (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1822 год у Беларусі