Багу́н балотныНазва згодна з (Ledum palustre) — від кветкавых раслін сямейства .

Назва

Народныя назвы: багно, багонFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, бахун Ботанический словарь, СПб., 1878Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, клапоўнік, борЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929..

Батанічнае апісанне Шматгадовазялёны куст вышынёю 30—120 см з прамастойным галінастым сцяблом. Верхавінкі маладых галінак, кветаножкі і лісце знізу ўкрытыя іржава-бурым лямцам. Лісце чаргаванае, лінейна-падоўжанае, на кароткіх чаранках, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белыя, адурманьвальна-духмяныя, у верхавінкавых парасонападобных шчытках. Плод — сухая шматнасенная каробачка.

Распаўсюджанне На тэрыторыі Беларусі расце на сфагнавых балотах і ў забалочаных хваёвых лясах, утварае зараснікі.

Выкарыстанне Лекавая (адхарквальны сродак), інсектыцыдная і меданосная расліна. Мае ў сабе дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Ядавіты — гліказіды арбуцін і андрамедатаксін, да 7,5 % эфірнага алею з рэзкім пахам і горкім смакам, які валодае раздражняльным і наркатычным дзеяннем, у значных дозах паралізуе нервовую сістэму.

У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца маладыя аблісцелыя верхавінкавыя парасткі з кветкамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе