thumb|left|250px|Крыж на мясцовых могілках Ганчаро́ўка (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета. Размешчана паблізу шашы Бабруйск — Магілёў.
Заснаваная ў 1925 на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак. У 1934 быў створаны калгас «Сталінская перамога», у 1967 да Ганчароўкі далучылі в. Новая Вёска. На вясковых могілках знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі, у 1975 пастаўлены помнік-абеліск.
Дэмаграфія 1926 — 23 чал. (5 двароў) 1997 — 78 чал. (48 двароў) 2008 — 61 чал.
Літаратура Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. –Мн., 1998. — с.196
Спасылкі
Катэгорыя:Хімоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна