Губны стараста — выбарны галава мясцовай адміністрацыі ў Маскоўскай дзяржаве. Выбіраліся губныя старасты з мясцовых жыхароў (дваран або ), пісьменных і з пэўным матэрыяльным цэнзам. У выбарах іх удзельнічалі ўсе саслоўі. Удзел у выбарах быў абавязковым для выбаршчыкаў, бо яны адказвалі за вылучаных асоб перад урадам. Таму пры выбарах патрабавалася аднагалоснасць, хоць бы і фіктыўная.
Вылучаны з’яўляўся ў Маскву ў для прынясення прысягі і атрымання наказу, па якім і па губной грамаце ён павінен быў судзіць. У адной губе стараст было ад аднаго да чатырох, у залежнасці ад велічыні акругі і колькасці разбойнікаў у ёй. Вырашалі яны справы аднаасобна або калегіяльна, гледзячы па важнасці іх. Не быў вызначаны і тэрмін службы стараст. Змяняліся яны ў выніку іх злоўжыванняў ці няздольнасці да службы. Падставай жа да змены служылі або скаргі жыхароў, або просьба самога старасты.
У кампетэнцыі губных стараст спачатку былі толькі справы разбойныя, а з 1541—1555 і справы. З пачатку XVII ст. да губных стараст перайшлі і справы аб забойстве. Па Улажэнні і новапаказаных артыкулах яны сталі займацца, акрамя таго, і справамі аб падпалах, аб агітацыі да выхаду з праваслаўя і злачынствах супраць маральнасці. Нарэшце, з 1669 перайшлі да іх і справы аб вядзьмарстве. Былі ў губных улад і паліцэйскія абавязкі, таксама на іх ляжала і гаспадарчая частка.
Літаратура
Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Маскоўская дзяржава