Іван Максімавіч Ястрабцоў (;  — ) — рускі філосаф і педагог.

Біяграфія Атрымаў духоўную адукацыю, але ад духоўнай кар’еры адмовіўся на карысць медыцыны. У 1825 абараніў у Маскоўскім універсітэце доктарскую дысертацыю па фізіялогіі чалавека. Займаўся навукова-літаратурнай дзейнасцю. Служыў у ведамстве народнай асветы. Аўтар прац па гісторыі, геаграфіі і геалогіі.

Асобнае месца ў творчай спадчыне Ястрабцова займаюць артыкулы і кнігі па педагогіцы і народнай адукацыі: «Аб разумовым выхаванні дзіцячага ўзросту» (1831), «Аб органах душы» (1832). Лічыў, што выкладзеныя дзецям звесткі не павінны перавышаць меж іх разумення, а навучанне павінна спрыяць гарманічнаму разумоваму і фізічнаму развіццю дзіцяці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філосафы Расіі