Барнау́л () — горад (з 1771) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алтайскага края. Насельніцтва 649,6 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1730-х гадах. Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтр Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагоддзяў.

Горад размешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плато, у верхнім цячэнні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзення ракі Барнаулкі ў Об. Адлегласць да Масквы — 3419 км. Бліжэйшы буйны горад — Новасібірск (193 км).

У Барнауле пражывае больш 100 нацыянальнасцей, аднак горад з’яўляецца монанацыянальным, бо 89,4 % насельніцтва складаюць рускія. Наступныя па колькасці нацыянальнасці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усё астатнія — 2,2 %.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Ала Іванаўна Агафонава (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (1911—1996) — беларускі архітэктар, педагог. Валерый Васільевіч Быкаў (нар. 1939) — беларускі і расійскі архітэктар. Ірына Пятроўна Мірашнічэнка — расійская актрыса. Анатоль Іванавіч Палякоў (нар. 1939) — беларускі архітэктар. Уладзімір Яфімавіч Смірноў (1924—1943) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Барнаул

Катэгорыя:Гарады Алтайскага края

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1730 годзе