Даніі́л Чо́рны (каля 1360—1430) — рускі іканапісец. Разам з Андрэем Рублёвым і іншымі майстрамі распісваў Успенскі сабор ва Уладзіміры (1408) і Троіца-Сергіевай лаўры (1420-я). Яму прыпісваецца ўдзел у выкананні часткі роспісаў і некаторых абразоў для гэтых сабораў.
Літаратура
Грабарь И. Э. О древнерусском искусстве. — М., 1966. Лазарев В. Н. Андрей Рублев и его школа. — М., 1966.
Спасылкі
Катэгорыя:Іканапісцы Расіі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Андрэй Рублёў