Па́вел Іва́навіч Ба́таў (; , в. Філісава, Яраслаўская вобласць — , ) — савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—5 скліканняў.
П. І. Батаў — удзельнік грамадзянскай вайны, член КПСС з 1929 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандуючага і камандуючым арміі. Арміі, якімі кіраваў Батаў, адзначыліся ў баях за Сталінград, пры вызваленні Беларусі, Украіны і інш. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР.
Пасля вайны — камандуючы войскамі Прыкарпацкай, затым — Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Восем раз узнагароджаны ордэнам Леніна.
Біяграфія Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 20 мая (1 чэрвеня) 1897 ў вёсцы Філісава, Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні ў беднай сялянскай сям'і. Рускі. Скончыў 2 класа сельскай школы. У 13 гадоў з-за крайняй беднасці сям'і з'ехаў у Пецярбург, дзе наняўся на працу ў гандлёвы дом братоў Лявонавых. 5 гадоў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-заказаў па кватэрах заможных гараджан. Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы, экстэрнам здаў экзамены за шэсць класаў і планаваў працягваць вучобу.
У арміі з 1916. У чырвонай арміі з 1918. Удзельнік 1-й Міравой і Грамадзянскіх войн, вайны ў Іспаніі 1936-39, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939, савецка-фінскай вайны 1939-40.
Грамадзянская вайна ў Іспаніі Са снежня 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам Пабла Фрыц знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Іспаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пасаду ваеннага саветніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, затым дарадцай Тэруэльскага фронта. Падчас адной з рэкагнасцыровак П. І. Батаў цяжка паранены. Па вяртанні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпуса. Са жніўня 1938 года камандзір 3-га стралковага корпуса. У гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў паходзе па вызваленні заходніх абласцей Беларусі і Украіны. З красавіка 1940 г. намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.
Вялікая Айчынная вайна
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 камандзір спецыяльнага стралковага корпуса, намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, памочнік камандуючага войскамі Бранскага фронту. З кастрычніка камандуючы 65-й арміяй, якая дзейнічала на Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м, 2-м Беларускіх франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў.
У кастрычніку 1943 65-я армія фарсіравала Днепр у раёне Лоева, захапіла плацдарм, у 1943-44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім, у 1945 штурмавала Расток, Шчэцін, Гданьск і іншыя. Пасля вайны камандуючы арміяй, 1-й намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, камандуючы войскамі Прыкарпацкай, Прыбалтыйскай ваенных акруг, Паўднёвай групай войскаў.
З 1962 начальнік штаба Аб’яднаных узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. З 1965 ваенны інспектар-дарадца Міністэрства абароны СССР. З 1970 старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50, 1954-66.
Узнагароды дзве «Залатыя Зоркі» Героя Савецкага Саюза
Ордэны восем ордэнаў Леніна тры ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі тры ордэны Суворава 1-й ступені Ордэн Кутузава 1-й ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Медалі «За воінскую мужнасць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» «За абарону Сталінграда» «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» «За вызваленне Варшавы» юбілейныя медалі СССР Ганаровая зброя з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
Ордэны і медалі замежных дзяржаў Ордэн Брытанскай імперыі Камандорскі крыж ордэны Польшчы Віртуці Мілітары Ордэн Крыжа Грунвальда II ступені Камандорскі крыж Ордэн Адраджэння Польшчы Два ордэны Народнай рэспублікі Балгарыя II ступені Румынскі ордэн Тудара Уладзімірэску I класа Венгерскі ордэн Чырвонага Сцяга Мангольскія ордэны Ордэн Сухэ-Батара Баявога Чырвонага Сцяга Ордэн Заслуг перад Айчынай у золаце (ГДР) 11 медалёў розных краін.
Павел Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінска (1972) і Яраслаўскай вобласці (1983), гарадоў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, СветлагорскаРаманцоў В. Ці ведаеце ганаровых грамадзян горада і раёна.// Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. — с.125 ISBN 978—985-6906-52-0, Гданьск і Шчэцін.
Памяць Бюст П. І. Батова, які павінен стаяць на Радзіме Героя, усталяваны ў г. Рыбінск.
Спасылкі Батов Павел Иванович // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бабруйска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Катэгорыя:Камандуючыя Прыбалтыйскай ваеннай акругай Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР Катэгорыя:Выпускнікі курсаў «Выстрал» Катэгорыя:Ваеннаслужачыя Рускай гвардыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Камандуючыя Прыкарпацкай ваеннай акругай Катэгорыя:Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XIX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXI з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці