Вячасла́ў Уладзі́міравіч (каля — снежань ) — шосты сын Уладзіміра Манамаха і Гіты Уэсекскай. Князь смаленскі (1113—1127), князь тураўскі (1127—1132, 1134—1142 і 1143—1146), князь пераяслаўскі (1132—1134, 1142—1143), вялікі князь кіеўскі (22 лютага — 4 сакавіка 1139, ліпень 1150, красавік 1151 — 1154).
Ранняя біяграфія У 1097 годзе ўдзельнічаў са старэйшым братам Мсціславам у .
Вячаслаў Уладзіміравіч быў пасаджаны бацькам у Смаленску з пераходам самога Уладзіміра на кіеўскае княжанне, а Святаслава Уладзіміравіча ў Пераяслаў (1113).
У 1116 годзе падчас пахода супраць менскага князя Глеба Усяславіча заваяваў Оршу і Копысь.
У 1127 годзе Вячаслаў названы як тураўскі князь, а сын яго старэйшага брата Мсціслава Расціслаў — як смаленскі. Тураўская воласць перайшла пад кантроль Манамахавічаў прыкладна тым самым часам, Валынская, з якой быў выгнаны Яраслаў Святаполчыч у 1118 годзе, хоць ёсць версіі пра княжанне яго братоў Брачыслава і Ізяслава ў Тураве ў 1110—1123 гадах.
У 1132 годзе Яраполк, пасля няўдачы перадаць Пераяслаў Мсціславічам, перадаў яго Вячаславу, а Тураў разам з Менскам, адзіным пакінутым пад кантролем Манамахавічаў з Полацкага княства — Ізяславу Мсціславічу. Але ў Пераяслаўле Вячаслава, імаверна, абцяжарвала суседства з полаўцамі, і ў 1134 годзе Вячаслаў самавольна вярнуўся ў Тураў, выгнаўшы адтуль пляменніка, які з гэтага часу пачаў барацьбу з дзядзькамі, у тым ліку з дапамогай Ольгавічаў.
Княжанне ў Кіеўскай зямлі
Са смерцю старэйшага брата Яраполка (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 года Вячаслаў у першы раз па спадчыне сеў на кіеўскім стальцы, але ўжо ў сакавіку быў сагнаны чарнігаўскім князем Усеваладам Ольгавічам.
У 1142 годзе, пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу Пераяслаўскае княства (адначасова адправіў свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбіты з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 года стальцы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.
У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў спрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на сталец ва Уладзіміры-Валынскім свайго пляменніка . Аднак новы вялікі князь Ізяслаў Мсціславіч тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок на Валыні. У 1149 годзе Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на кіеўскі сталец Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на сталец (з пагрозай у адваротным выпадку выпаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб’яднацца з малодшым братам Юрыем, разам яны ўзялі перамогу над пляменнікам. Юрый нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным Вышгарадзе пад самым Кіевам.
Калі ў 1150 годзе Ізяслаў выступіў з Валыні і выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзіміркі, князя галіцкага. У 1151 годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на сталец (красавік 1151). Яны разам уладарылі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154). Пасля гэтага сталец паспрабаваў заняць Ізяслаў Давыдавіч, князь чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — Расціслава Мсціславіча, князя смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем. Аднак ужо ў снежні 1154 года памёр і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіева: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Князі тураўскія Катэгорыя:Князі пераяслаўскія Катэгорыя:Князі смаленскія Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:Манамахавічы Катэгорыя:Пахаваныя ў Сафійскім саборы (Кіеў)