Група армій «Паўночная Украіна» () — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ва ўзброеных сілах Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Гісторыя групы армій Створана 4 красавіка 1944 года на аснове групы армій «Поўдзень». Дзейнічала ў Заходняй Украіне. 23 верасня 1944 года перафарміравана ў групу армій «А».
Склад групы армій У красавіку 1944: 1-я танкавая армія 2-гі танкавы корпус СС 3-ці танкавы корпус 24-ы танкавы корпус 46-ы танкавы корпус 59-ы армейскі корпус 4-я танкавая армія 48-ы танкавы корпус 13-ы армейскі корпус 42-гі армейскі корпус 1-я армія (венгерская)
У жніўні 1944: 4-я танкавая армія 3-ці танкавы корпус 46-ы танкавы корпус 56-ы танкавы корпус 42-гі армейскі корпус 17-я армія 5-ы армейскі корпус 49-ы армейскі корпус армейская група «Хайнрыцы» 24-ы танкавы корпус 11-ы армейскі корпус агульная колькасць 40 дывізій (да жніўня 1944)
Камандуючыя групай армій Генерал-фельдмаршал Вальтэр Модэль (да 16 жніўня 1944) Генерал-палкоўнік Ёзэф Харпе
Гл. таксама Спіс камандуючых германскімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны
Літаратура Tessin, Georg. «Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945» (Volume IV), Biblio Verlag, Osnabrück, 1976. ISBN 3-7648-1083-1
Паўночная Украіна Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе