Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — назва, пад якой вядомы першы і другі пасля Еўрамайдану ўрад Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства урад ўзначальваецца прэм’ер-міністрам краіны, якім на перыяд з лютага 2014 г. па красавік 2016 г. быў прызначаны Арсеній Яцанюк.

Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасцю краін міжнароднай супольнасці, у прыватнасці канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэм’ер-міністркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм’ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж года афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэннем на пасаду. У той жа дзень віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале з Яцанюком. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфарміраваны новы ўрад краіны, былі асуджаны Расіяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, што стала прычынай працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасійскія ўладавыя структуры рэгіёна пры падтрымцы Расіі.

Утварэнне

У канцы лістапада 2013 года ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацый, якія, незважаючы на некалькі перыядаў своеасаблівага згасання пратэстаў, развіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Украіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 года, зацвердзіла імпічмент Януковіча і надала паўнамоцтвы спікера Рады і выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны аднаму з лідараў апазіцыі, Аляксандру Турчынаву.

Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Еўрамайдана, Майдане Незалежнасці 26 лютага, на наступны дзень склад ураду быў зацверджаны на чарговай сесіі Вярхоўнае Рады. У складзе новага ўрада не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку і для яе лідара, Віталя Клічко, у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фарміравання новага ўрада.

У першы дзень утварэння новага ўрада 250 дэпутатаў з партый Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае развіццё і Суверэнная Еўрапейская Украіна.

Новы ўрад не выказваў жадання па далучэнні Украіны да НАТА.

Склад Ніжэй прыведзены пералік новых членаў ураду Украіны. Выканаўцы абавязкаў указаныя курсівам.

ПасадаПартыяЗаймаеПрэм’ер-міністрБацькаўшчынаАрсеній ЯцанюкПершы віцэ-прэм’ер-міністрНезалежныВіталь ЯрэмаВіцэ-прэм’ер-міністрУА СвабодаАляксандр СычВіцэ-прэм’ер-міністрНезалежныУладзімір ГройсманМіністр юстыцыіБацькаўшчынаПавел ПятрэнкаМіністр замежных спраўНезалежныАндрэй ДзяшчыцаМіністр фінансаўНезалежныАляксандр ШлапакМіністр сацыяльнай палітыкіБацькаўшчынаЛюдміла ДзянісаваМіністр аховы здароўяАктывісты ЕўрамайданаАлег МусіМіністр эканамічнагаразвіцця і гандлюНезалежныПавел ШараметаМіністр адукацыі і навукіНезалежныСяргей КвітМіністр культурыАктывісты ЕўрамайданаЯўген НішчукMaidan’s Council agrees candidates for ministers of culture, economy, youth and sports, Інтэрфакс-УкраінаМіністр абароныУА СвабодаІгар Ценюх (да 25 сакавіка)НезалежныМіхаіль КовальМіністр унутраных спраўБацькаўшчынаАрсэн АвакаўМіністр аграрнай палітыкі і харчаванняУА СвабодаІгар ШвайкаМіністр паліва і энергетыкіЮрый ПроданМіністр экалогіі і прыродных рэсурсаўУА СвабодаАндрэй МахнюкМіністр інфраструктурыБацькаўшчынаМаксім БурбакМіністэрства моладзі і спортуАктывісты ЕўрамайданаДзмітрый БулатаўСакратар Кабінета міністраў УкраіныБацькаўшчынаАстап Семярак<noinclude>

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Урадавы партал Украіны

Катэгорыя:Палітыка Украіны Катэгорыя:Урад Украіны Катэгорыя:Еўрамайдан