Тэрэбо́ўля (), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Былы адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Гісторыя Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснай Тэрэбоўлі ўзніклі ў часы неаліту. З XI ст. горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны XIV ст. Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. Ад канца XIV ст., пасля будаўніцтва замка, горад стаў цэнтрам абароны супраць наездаў крымскіх татар. У 1594 годзе Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак.
У 1772—1918 гадах, як і ўся Усходняя Галічына, горад у складзе Аўстра-Венгрыі. У лістападзе 1918 — ліпені 1919 гадоў Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР.
У складзе Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, у 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1991 гадах у складзе СССР.
Насельніцтва 1565 год — 1 400 жыхароў 1785 год — 2 775 жыхароў 1930 год — 10 000 жыхароў 1975 год — 11 600 жыхароў 1989 год — 15 000 жыхароў 2001 год — 13 660 жыхароў
Крыніцы
Спасылкі
Замки та храми України. Прыватная інтернет-старонка
Катэгорыя:Гарады Русі Катэгорыя:Гарады Цярнопальскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Тэрэбоўлянскага раёна