thumb|300px|Карта абароных межаў Зімовай лініі. Лінія Густава адлюстраваная сінім колерам Лі́нія Гу́става () — асноўная абаронная лінія ў сістэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнай назвай «Зімовая лінія» ў Цэнтральнай Італіі ў гады Другой сусветнай вайны.
Аснову абароннай лініі Густава стварала сістэма фартыфікацыйных пабудоў, узведзеная вакол старадаўняга кляштара Монтэ-Касіна, які размяшчаўся паблізу горада Касіна і меў пануючую над паланінай Ліры пазіцыю. Умацаванні вакол кляштара стваралі для тых, хто абараняўся, выдатныя магчымасці супрацьстаяць войскам саюзнікаў, якія наступалі з паўднёвага кірунку.
На «Лініі Густава» адбыліся такія бітвы, як бітва пад Монтэ-Касіна і бітва за Анцыа.
Гл. таксама Італьянская кампанія, Другая сусветная вайна Бітва пад Монтэ-Касіна Зімовая лінія Лінія Гітлера
Спасылкі Карта нямецкіх фартыфікацыйных ліній The Liri Valley: Canada's Breakthrough to Rome Bericht über die Schlacht «Падзенне лініі Густава» — відэа на YouTube «Анцыа і лінія Густава» — відэа на YouTube
Катэгорыя:Абарончыя лініі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Італьянская кампанія (1943—1945)